Адпавядаць статусу “Нацыянальны”…
У Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў новы дырэктар — мастак Сяргей Крыштаповіч.
На працу ён афіцыйна заступіў напрыканцы мінулага тыдня. Часу на тое, каб скласці падрабязную праграму дзейнасці цэнтра, зразумела, не было. Так што на прэс-канферэнцыі 23 мая гаворка ішла не столькі пра рабочую канкрэтыку, колькі пра тыя прынцыпы, якімі дырэктар і ягоная каманда будуць кіравацца дзеля таго, каб творчыя акцыі НЦСМ мелі большы грамадскі розгалас і уплыў на культурны працэс. Каб статус нацыянальнага рэальна адпавядаў маштабу дзейнасці цэнтра.