Рэнесансны палёт дэміурга
(Працяг. Пачатак у №19.)
У верасні 1997 года, за паўтара месяцы да смерці мастака, я папрасіў Сашу распавесці як на духу “пра час і пра сябе”. Сустрэліся ў мяне дома. Але замест “класічнага” інтэрв’ю атрымаўся незапланаваны творчы дыялог. Падалося, нібы гэтага мала, — і працяг нашай цікавай гутаркі адклалі на бліжэйшую будучыню. Нам было яшчэ пра што пагаварыць, што абмеркаваць і ўспомніць.
Аднак у мітусні жыцця так здарылася, што больш мы так і не перасякаліся — не лічачы тэлефоных размоў “ні пра што” і кароткіх сустрэч на двары нашага дома па вуліцы Сурганава. Але той вераснёўскі дыялог — як аказалася, апошні ў жыцці мастака — захаваўся ў рукапісе ў маім хатнім архіве, і цяпер я цалкам прадстаўляю яго чытачам. Бо мне здаецца, што тыя даўнія роздумы-споведзі мастака і сёння гучаць вельмі сучасна.
Аляксандр Міхайлавіч неяк заўважыў: знятыя будаўнічыя рыштаванні нечакана выяўляюць архітэктурную завершанасць будынка. Так здарылася і з гэтымі, апошнімі, роздумамі славутага творцы.
Далей