Рэнесансны палёт дэміурга
У гэтага мастака пры жыцці, здавалася б, было ўсё: і званні, і дзяржаўныя прэміі, і шырокая папулярнасць. І памяць пра яго годна ўвекавечана дзяржавай: бронзавы помнік на могілках, мемарыяльная дошка
на доме, дзе ён жыў ды працаваў, ягонае імя носіць Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, творы яго ўпрыгожваюць розныя музеі і ўстановы ў Беларусі ды за мяжой. Здаецца, што яшчэ трэба для
пасмяротнага лёсу чалавека?
Аднак я зноў і зноў вяртаюся да яго, творцы з Божай ласкі, чыё імя вядомае не толькі ў славянскім свеце, але і далёка за яго межамі — ажно да ЗША, дзе ў нью-ёркскай зале Эканамічнага савета ААН вісіць яго манументальны габелен “Чарнобыль”.
Далей