Вёска, дзе жыве спрадвеку “яшчар”
У вёсцы Гута на Пастаўшчыне архітэктурных адметнасцяў няма, але затое там жывуць тыя ўнікальныя праявы спадчыны, якія рукамі не памацаеш. Акурат напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін тамтэйшая моладзь сабралася на вячоркі, каб пагуляць у гарэзлівую гульню “Яшчар”. Чакаецца, што ў хуткім часе яна мае папоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Выбраўшыся на гэтае шчырае свята, карэспандэнты “К” пераканаліся, што сапраўдныя аўтэнтычныя традыцыі ў нашых вёсках яшчэ жывуць — чаго не скажаш ужо пра многія месцы ў Еўропе. І задача іх захавання асабліва важная ў цяперашні Год малой радзімы.
Далей