Космас паміж Мнютай і Авутай
Хай і паўжартам, але першым беларускім касманаўтам можна назваць Язэпа Драздовіча. Ён не здзяйсняў палётаў да зор, аднак, дзякуючы сваім візіянерскім здольнасцям, здолеў пабываць на тых планетах, дзе і дасюль не ступала нага чалавека. Без сумневу, гэтая асоба здатная натхняць сучаснікаў. Бяда толькі ў тым, што ведаюць пра яе сёння нямногія. Як жа раскрыць захапляльны свет мастака для “звычайнага” беларуса?
Летась на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, былі абароненыя дзве дыпломныя работы, мэта якіх — актуалізацыя ў нашай рэчаіснасці творчасці Язэпа Драздовіча.
Далей