“Што такое аўтызм? Для некаторых людзей гэта застаецца толькі словам”, — гаворыць адна з гераінь новага фільма Галіны Адамовіч “Нашы дзеці”. 2 красавіка, у Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі аб праблемах аўтызму, у сталічным кінатэатры “Беларусь” адбылася нацыянальная прэм’ера стужкі вядомай аўтаркі.
80-годдзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі, што святкуецца цягам усяго канцэртнага сезона, нібы матрошка, утрымлівае ў сабе і іншыя юбілеі. Днямі свае паўстагоддзя адзначыў вечна малады па энергетыцы і заўсёды схільны да новых крэатыўных ідэй Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь.
4 красавіка ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская мастацкая выстава “Код: 25.03.18”,
прысвечаная стагадоваму юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтых лічбах
насамрэч закадзіравана цэлая эпоха, напачатку якой была звычайная чалавечая мара пра шчасце.
А што для чалавека шчасце? Апытайце дзесяцярых — і дзевяць з іх адкажуць: “Уласны дом!”