Каханне па-японску, але з беларускім акцэнтам
Чарговая тэматычная праграма — гэтым разам, “японская” — якая прайшла ў Беларускім тэатры “Лялька”, заахвоціла задумацца пра самую прыроду такіх імпрэзаў. Тым больш, вядомыя сумныя выпадкі, калі яны маюць выключна камерцыйны характар або імкнуцца задаволіць чыесьці завышаныя асабістыя амбіцыі. На шчасце, у Віцебску тыя часы ўжо сышлі ў мінулае, а “Лялька” сваімі праграмамі ніколі не падводзіла. І нават апошняе, даволі рызыкоўнае мерапрыемства “Каханне пад сакурай”, прымеркаванае да Дня ўсіх закаханых, аб’яднала ў сабе і забавы, і творчасць.
Далей