Як з мапедам не вылецець у трубу?
Не толькі дзяржаўныя музеі Беларусі могуць пахваліцца сваімі багатымі зборамі. Нямала каштоўнасцей назапасілі і прыватныя калекцыянеры. Аднак адна справа — сабраць калекцыю, што ўжо само па сабе не так проста, а зусім іншая — яе прэзентаваць. Далёка не ўсе прагнуць адкрываць свае скарбы для шырокай публікі, але тыя, хто імкнецца гэта зрабіць, нярэдка сутыкаюцца з амаль невырашальнымі для сябе праблемамі — юрыдычнымі і фінансавымі.
Адзін з характэрных прыкладаў — папулярны віцебскі “Музей мапедаў” Уладзіміра Гардзеева. Не так даўно ён, лічы, “прагарэў”, і на сёння амаль уся калекцыя месціцца недзе ў гаражы, схаваная ад вачэй публікі. Вырашэнне яе лёсу магло б стаць добрым прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне культуры. І хаця калекцыянер мае намеры аднавіць музей сваімі сіламі, без рэальнай падтрымкі гэта, думаецца, будзе нялёгка.
Далей