Ці працягваем місію класіка?
40 гадоў таму Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску стаў насіць імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Падзея, вартая, каб пра яе памяталі. Сёння назва “тэатр Дуніна-Марцінкевіча” гучыць ужо звыкла. І за той звыкласцю мы, на жаль, забыліся, які гэта гонар і адначасова адказнасць —
і для тэатра, і для горада. Менавіта наш зямляк стаяў ля вытокаў беларускай драматургіі. “Гэта я першы паэзію нашага сялянскага люду апрануў у шаты народнай эстэтыкі, увёў на сцэну жыцця” — з гонарам пісаў ён. І тэатр проста абавязаны працягваць распачатую класікам справу.
Далей