Не асабістая сціпласць, а прафесійнае лідарства!
Пагаворым пра асобу работніка культуры. Пра тое, што яна заўжды павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. І ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца сёння ў бібліятэках, клубах, музеях, дамах рамёстваў, павінны будавацца на спалучэнні “фактаў жыцця і фактаў мастацтва”. Тэма, прама скажам, няпростая, праблемная. Так, няма культуры без асоб, якія кладуць жыццё на алтар народнага мастацтва. Але ці шмат у нас фестываляў, конкурсаў, устаноў, якія носяць імя выбітнага работніка культуры: музыканта, фалькларыста, кіраўніка аддзела? Адзінкі! Брэсцкая харэаграфічная школа мастацтваў імя Вячаслава Пагодзіна, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і народных традыцый імя Фёдара Шклярава, ды ў Асіповічах раённы фальклорны фестываль наступнага года збіраюцца назваць імем колішняга начальніка аддзела культуры Васіля Налівайкі. Калі і ёсць дзе іншыя прыклады,
я пра іх не ведаю.