Несіметрычныя паралелі
Тое, што фестывальная праграма гэта, у пэўным сэнсе, твор мастацтва, — выснова не новая. Сёлетні “Лістапад” раскрываў сваю палітру паступова, нечакана рыфмуючы каханне і жахі, святло і цень, здрадніцтва і прагу жыцця, адзіноцтва і дзівацтва. Але калі вылучыць асноўныя тэмы, якія перагукаліся ў стужках асноўнай праграмы і конкурсу маладога кіно “Маладосць на маршы”, то ў маім выпадку імі сталі самаідэнтыфікацыя, пакутлівая трансфармацыя, ломка сацыяльнага ладу, эканомікі, ды міжкультурны дыялог, які, на жаль, усё ніяк не можа адбыцца, нягледзячы на жаданні асобных людзей.
Далей