Погляд незнаёмца
Праграмай найлепшых айчынных спектакляў Belarus Open завяршыўся на мінулым тыдні Міжнародны форум
тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета паглядзець беларускую праграму прыехалі каля 30 замежных гасцей: рэжысёры, драматургі, крытыкі, прадзюсары з Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Эстоніі. “К” папрасіла Ційта ПАЛУ, мастацкага кіраўніка “Ванемуйнэ” ў Тарту, распавесці пра першыя ўражанні ад знаёмства з нашым тэатрам.