Валянцінава ніша
Апошнія паўстагоддзя аматарскае тэатральнае жыццё Магілёўскай вобласці віравала і заваёўвала любоў гледачоў і павагу крытыкаў пад зоркай імя Валянціна ЕРМАЛОВІЧА — рэжысёра, акцёра, педагога, заслужанага работніка культуры, які разварушыў творчае жыццё ў Магілёўскім народным тэатры Палаца культуры завода штучнага валакна, тэатральнага калектыву медыцынскіх работнікаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, Краснапольскага народнага тэатра, Бялыніцкага народнага тэатра юнага гледача ды ўласнага народнага тэатра “Валянцін” Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу.
Успамінамі пра Валянціна падзяліўся з “К” яго ўнук, загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч”, аспірант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ.
Далей