На оперна-балетным ворыве
8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые юбілейны 85-ы сезон шостай па ліку пастаноўкай на сваёй сцэне “Травіяты”. Мінулы ж сезон, нагадаем, завяршаўся сусветнай прэм’ерай балета “Ор і Ора”. Самая што ні ёсць папулярная класіка ў прынцыпова новай інтэрпрэтацыі (запрошаны рэжысёр Андрэйс Жагарс з Латвіі перанёс дзеянне оперы Вердзі ў сучасны Парыж) і, у процівагу, пошук цалкам новых найменняў — чым не творчае крэда любога тэатра? Прасочым асаблівасці.
Далей