Галгофа Алеся Карачуна
Мастацтвазнаўца і журналіст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Крэпак завяршае кнігу з рабочай назвай “Юрый Карачун. Больш чым музей” аб жыцці і творчай дзейнасці выдатнага музеязнаўцы, шматгадовага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастака-графіка, даследчыка мастацтва і грамадскага дзеяча.
Гэтага чалавека многія любілі за яго выдатныя чалавечыя якасці: высокі прафесіяналізм, унікальную працавітасць, дабрыню, сардэчнасць, спагадлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, адданасць справе, якой ён служыў, самаахвярную і далікатную любоў да сям’і.
Так склалася, што яго лёс і лёс ягонага бацькі, Алеся Карачуна, сталі тыповымі для патрыётаў-беларусаў, якія апынуліся ў віры сталінскіх рэпрэсій, зліўшыся з лёсам краіны і гісторыяй ХХ стагоддзя — з усім яго бляскам, веліччу, набыткамі, трагедыямі і незлічонымі людскімі стратамі.
Далей