Жаночае хараство балота
Жаночае хараство балота
Мяне нярэдка запытваюць: як ты, Алесь, дайшоў да такога жыцця, што стаў натхняцца балотам? А ўласна — чаму не? Балота глыбока ўнуранае ў народную падсвядомасць. Нехта і наогул лічыць яго нацыянальным брэндам. А якія ў слова “балота” ў нашай мове ёсць каларытныя сінонімы: дрыгва, багна, твань, морач, дрыдзя, коржава, гало, дыхля, патрапеча, багрына, тань, выр… Паэзія!
Вось і мяне гадоў гэтак пяць таму нешта ўскалыхнула на стварэнне серыі жывапісных твораў “Песні дрыгвы”. І яно нядзіўна: “Мы жывем каля балотаў // як каля свайго мінулага…” — пісаў у адным вершы Віктар Шніп.