Хто "кіруе" Амелі, Ніколь і Анджалінай?
Праект “Беларускія ўікэнды” атрымаў падтрымку мінчан. Серыя кінапаказаў у беларускай агучцы перабралася ў адну з найвялікшых сталічных кіназалаў і там таксама збірае аншлагі. Удзельніца праекта, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святлана ЦІМОХІНА нагадвае, што не так даўно агучкай на роднай мове займалася і тэлебачанне. Як гэта было? Дарэчы, голас Святланы па-беларуску гучаў з вуснаў Ніколь Кідман у “Прыгодах Падзінгтана”, Анджаліны Джалі ў “Містар і Місіс Сміт”, Адры Тату ў “Амелі”, Вайноны Райдар у “Доме духаў”, Элен Пампеа ў “Анатоміі Грэй”, Леціцыі Каста ў “Блакітным ровары”, Хэйдан Панэцьер у “Героях” ды іншых папулярных персон сучаснага кіно.