Мінск 28/30
30 мастакоў з 28 краін прадставілі свае творы на выставе “Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока” ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Як паведамляла ўжо “К”, ідэя выставы належыць дыпламату Паўлу Латушку і мастаку Віктару Альшэўскаму, якія мелі мэтай такім чынам нагадаць, што Беларусь не толькі цэнтр Еўропы, але і найважнейшае культурнае скрыжаванне Еўразіі, цывілізацыйны мост, на якім сустракаюцца Усход і Захад. Да таго ж выстава бачылася арганізатарам як завяршальны акорд Года культуры ў Беларусі. Акорд з міжнародным водгуллем.