Колькі ж беларусаў у Карэліі?
Першая асацыяцыя “звычайнага беларуса” са словам “Карэлія” — гэта недзе далёка. І сапраўды, нардычны край, з яго некранутай прыродай, выспай Кіжы і эпасам “Калевала”, здавалася б, не мае да нас дачынення. Але “Беларускія дажынкі”, што прайшлі ў расійскім Петразаводску 10 верасня, прыадкрылі зусім нечаканую старонку гісторыі нашага народа: удзел яго прадстаўнікоў у засваенні Карэліі. Таму і не дзіўна зусім, што “Цячэ вада ў ярок”, вышыванкі і саламяныя птушкі выклікалі ў публікі прыязную рэакцыю. Агулам беларускі дэсант у Карэлію налічваў больш за паўсотні чалавек. Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, які ўзначальваў дэлегацыю, перакананы, што дзякуючы гэтай акцыі ў Петразаводску ўдалося хай і сцісла, але пераканаўча паказаць здабыткі беларускай культуры.
Далей