Беларускі "ўлоў" СРМ
“Пагружэнне ў кіно” — так гучыць дэвіз сёлятнага фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”, V Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў. Калі пагрузіцца ў CPM, то “кароткі метр” выяўляецца і як “спроба пяра”, трапнае выказванне, і як фантазія-роздум. А сам фестываль — як сацыяльны праект, творчае кола, што, нягледзячы на сваю маладосць, спрабуе выйсці за бліжэйшае атачэнне. Вось усё гэтае: 8 пляцовак, 6 праграм, больш за 100 фільмаў — сродак, а мэта — застацца жывым, адкрытым і вольным.