Чамадан марскіх прыгод
Гэта публікацыя звязана толькі з прыемнымі ўражаннямі. Інакш кажучы, амаль усе ўстановы культуры, што сустрэліся на шляху, працавалі, за адзіным выключэннем, як мае быць. Шчыра кажучы, здзіўляліся мы не адзін раз. Як і заўжды, вакол пабачанага і адчутага з’явілася шмат разваг ды высноў. Думаць ды аналізаваць нам дапамагалі самі работнікі культуры. Той дадатны прыклад, калі аднадумства спрыяе развіццю агульнай справы. І яшчэ. Ненаўмысна давялося параўноўваць матэрыяльна-тэхнічную базу двух суседніх раёнаў, Пухавіцкага ды Асіповіцкага, — і пераканацца, што далёка не ўсё тое лепшае, што бліжэйшае да сталіцы.