Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Легендарныя...
4 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася прэзентацыя альбома "Запавет нашчадкам" (аўтарам тэкста стаў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, наш калега — рэдактар аддзела "К" Барыс Крэпак), у якім прадстаўлена творчасць васьмі мастакоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай, што атрымалі пасля званне "Народны мастак Беларусі". А напярэдадні імпрэзы альбомы былі ўручаны двум яго героям — Віктару Грамыку і Леаніду Шчамялёву.
Разьбяры ў Стойлах
У вёсцы Стойлы на Пружаншчыне цягам гэтага тыдня ладзіцца пленэр драўлянай скульптуры "Сцежкамі Мікалая Тарасюка", прысвечаны памяці знакамітага разьбяра, народнага майстра Беларусі. Ён быў апошнім жыхаром паселішча. Мікола Тарасюк сышоў сёлета ў студзені.
Бацькавы медаль
Што я, 54-гадовы, ведаю пра мінулую вайну? Усё і нічога… Нядаўна на адным з форумаў Сеціва хтосьці, відаць, з маладых, абурыўся, што ў словазлучэнні “Вялікая Айчынная вайна” апошняе слова пішацца з малой літары. Маўляў, гэтым мы прыніжаем подзвіг народа. Я доўга даводзіў, што не вартае гэтае слова такой павагі, а подзвіг народа ў тым, што ён здолеў паўстаць супраць захопніка ўсёй Айчынай. Даводзіў доўга, але ці давёў?
Вайна як пачвара
Тэму вайны я не люблю. І не хацеў бы да яе звяртацца. Але так атрымліваецца, што як рэжысёр я паставіў ужо другі спектакль, прысвечаны Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай наогул. Два з паловай гады таму ўвасобіў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі п’есу Мікалая Рудкоўскага “Дажыць да прэм’еры”.
Пра што яны, "Белыя жураўлі"?
З прапановай увасобіць сумесны сербска-беларускі праект да 70-годдзя Вялікай Перамогі я звярнулася да Лідара вашай дзяржавы, і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка мяне падтрымаў. З Беларуссю я пазнаёмілася яшчэ 12 гадоў таму, была ў Брэсце, у Белавежскай пушчы, зняла ў вас фільм “Зямля пад белымі крыламі”.
Дык які шлях выбраць маладым?
Я атрымаў класічную мастацкую адукацыю, сяму-таму навучыўся ў сэнсе рамяства і дзякуючы гэтай акалічнасці я даволі ўпэўнена адчуваю сябе як прафесіянал. Але ёсць у мяне ўражанне, што зараз у мастацтве прафесійная адукацыя засталася важным чыннікам, але не галоўным.
“Што сам зрабіў, тое і ёсць…”
Чарговы раз пераканаліся: праблемы трэба вырашаць, а не змагацца з імі метадам радыкальнага вынішчэння як прычыны, так і выніку. Мы ж, урэшце, не злуемся на вецер і знесены ім дах, а проста цярпліва аднаўляем сваю хату. Але гэта — прыказка, што ў пэўнай ступені тлумачыць сэнс нашага падзагалоўка. Асноўная ж тэма артыкула звязана з далёка не казачнымі героямі, з якімі мы пазнаёміліся пад час чарговага аўтатуру, што пралёг гэтым разам праз тры вобласці і сем раёнаў ды быў асветлены першамайскім Днём працы. Але далёка не ва ўсіх аказалася яна выніковай…
“Я вам жыць завяшчаю…”
Памяць пра вайну… Яна не сціраецца, не становіцца больш цьмянай з цягам гадоў. Таму, мабыць, што гэта не толькі памяць асобных людзей ці аднаго пакалення. Гэта Памяць народа, навечна ўрэзаная ў яго гісторыю, у яго сучаснасць і будучае, у яго нацыянальную самасвядомасць. Інакш кажучы, у Часа ёсць свая асаблівая памяць — гісторыя. Прайшло 70 гадоў, як скончылася Вялікая Айчыная вайна, але рэха яе і да гэтых дзён не сціхае ў чалавечых душах.
“Дзед”: фінал бянтэжыць
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сустрэў юбілей Вялікай Перамогі не проста прэм’ерай, а ўвасабленнем сучаснай беларускай п’есы, прысвечанай ветэранам. У цэнтры новай пастаноўкі “Дзед” — ветэран і тыя “бойкі-баі”, што вядуць яго ўнукі з-за магчымага продажу дзедавай кватэры.
І боль, і горыч, і пяшчота, і надзея...
Напярэдадні свята Перамогі ў публічнай бібліятэцы гарадскога пасёлка Радашковічы сабраліся людзі розных прафесій, аб’яднаныя агульным болем — іх дзяцінства было абпалена вайной. Музычны вечар памяці “Песні ваенных гадоў” быў падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі з клопатам і цеплынёй. Творчую дапамогу аказалі супрацоўнікі Радашковіцкай школы мастацтваў.
Кароткі метр Вялікай Перамогі
Аршанскі краязнаўца і педагог Віктар Лютынскі, гаворачы пра сябра Эдуарда Навагонскага, заўжды згадвае караткевічаўскія паэтычныя радкі: “Дзівакі, вандроўнікі і паэты — гэта водар жыцця і яго яснацвет”. Навагонскі, якому сёлета спаўняецца 65 гадоў, вершаў не піша, але ў душы застаецца паэтам. Бясконцыя вандроўкі з фота і відэакамерай прывучылі яго беспамылкова адшукваць лірыку не толькі ў краявідах, а яшчэ ў душах ды з’явах…
“Я дайшоў да Берліна…”: свая вайна
Трыццаць гадоў таму, у сувязі з набліжэннем знамянальнай даты — 40-годдзя Перамогі — я звярнуўся да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера 13 ордэнаў і медалёў, мастака-жывапісца, заслужанага настаўніка БССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы і майга сябра Віктара Вярсоцкага з просьбай распавесці пра сваю ваенную “адысею”. Успаміны кожнага былога воіна могуць стаць неацэнным чалавечым дакументам, з’явіцца працягам летапісу векапомных дзён. Тады я падрабязна запісаў пранікнёную споведзь Віктара Іванавіча, але матэрыял чамусьці так і не быў надрукаваны ў адной газеце. І вось нядаўна я гэтыя запісы знайшоў у хатнім архіве. Прачытаў і падумаў: трэба надрукаваць, бо “культура”ўскі летапіс подзвіга будзе цікавым і карысным для сённяшніх маладых людзей, для каго памяць салдат, якія змагаліся за Радзіму, — гэта памяць самой гісторыі… Віктар Вярсоцкі (1923 — 2004) у свой час быў вельмі папулярнай асобай і як мастак-пейзажыст, і як настаўнік, што выхаваў у сталічнай сярэдняй школе №75 з мастацкім ухілам і Мінскім мастацкім вучылішчы не адно пакаленне творчай моладзі, і як грамадскі дзеяч, які шмат гадоў працаваў адказным сакратаром, а таксама намеснікам старшыні Саюза мастакоў БССР, і проста як добры, інтэлігентны і камунікабельны чалавек.
Шчымлівая мелодыя для самотнай скрыпкі
…Тое, што яўрэйскія дзеці з гета былі пераведзены спярша ў нямецкі, а потым у савецкі дзіцячы дом, падаецца неверагодным. Хутчэй за ўсё гэта здарылася дзякуючы ў тым ліку і Соні (роднай сястры Міхаіла Рыўкіна), якая ўваходзіла ў склад мінскага антыфашысцкага падполля. У хуткім часе Соня была расстраляна карнікамі ў Мінскім гета. Пяцігадовая Ірачка з гета трапіла ў Слуцкі дзіцячы дом, а вось трохгадовы Саша — у Мінскі. Дзеці былі разлучаны і амаль 60 гадоў лічылі адно аднога загінулымі…
Сакрэты дома Любанскіх
Днямі ў Мінску адкрылася новая музейная ўстанова. Гаворка — пра старадаўні гаспадарскі дом, што знаходзіцца ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. Падрабязную экскурсію па адроджаным будынку, звязаным з імем апошняга гаспадара Лошыцы Яўстафія Любанскага, зладзіў спецыяльна для “К” намеснік дырэктара Музея гісторыі горада Мінска Пётр Хацько. Такім чынам, прадстаўляем чытачам “К” дзесяць найбольш цікавых, на нашу думку, фактаў, якія прагучалі пад час гадзіннага вандравання па адрэстаўраваных залах сядзібы канца XIX стагоддзя.
Шлях да Брамы Памяці
Да Дня Перамогі прымеркавана адкрыццё мемарыяла на месцы лагера смерці “Трасцянец”. З гэтага часу пачынаецца новы адлік у гісторыі найтрагічнага месца ў лёсе сталіцы — і ці не самага складанага помніка спадчыны на яе тэрыторыі. — Пакуль што завершаны толькі два пускавыя комплексы першай чаргі, — робіць удакладненне галоўны архітэктар праекта Ганна АКСЁНАВА перад тым, як распачаць “аўтарскую экскурсію”. Пакуль работы ахапілі толькі тэрыторыю ў пятнаццаць гектараў з шасцідзесяці, прадугледжаных у рамках першай чаргі. А агулам плошча мемарыяльнай зоны — 124 га!
1945: Дзень Перамогі
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны працуе выстаўка "Быў месяц май...". Там сярод іншых экспанатаў прадстаўлены фотаздымкі з гарадоў Беларусі, дзе праз аб'ектыў фотакамеры зафіксаваны для вечнасці моманты народнай радасці ад Перамогі. Прапануем на пачатку нумара прасякнуцца атмасферай мая 1945 года...
“Архіў…” у Венецыі
6 мая адбылося адкрыццё Нацыянальнага павільёна Беларусі на 56-й Венецыянскай біенале. Праект “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе нашу краіну, распачаў працу па адрасе Кастэла, 2145.
Ваенная тэма: вачыма маладых
Прыкладна месяц таму рэдакцыя “К” зладзіла “круглы стол”, пад час якога знакамітыя творцы выказалі сваё меркаванне наконт адлюстравання тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай культуры, разважалі пра тое, як важна сёння данесці праўду пра Перамогу да сучаснай моладзі, зрабіўшы гэта, у першую чаргу, эмацыйна пераканаўча і на высокім мастацкім узроўні... Натуральна, хацелася пачуць развагі і думкі на гэты конт саміх маладых творцаў. Таму гэтым разам мы запрасілі да ўдзелу ў “круглым стале” па тэме “Рэпрэзентацыя тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай культуры: погляд маладых” літаратуразнаўцу і выкладчыка літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ Аксану БЯЗЛЕПКІНУ, журналіста газеты “СБ — Беларусь сегодня” і гісторыка Віктара КОРБУТА, скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Івана АРЦІМОВІЧА, кампазітара, члена Беларускага саюза кампазітараў Андруся ЯКУШАВА ды музеязнаўцу і экскурсавода Алену КРЭНЬ. Вялі гутарку спецыяльны карэспандэнт газеты Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ды аглядальнік рэдакцыі Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі
У 1938 годзе Глебаву споўнілася трыццаць. Роўна столькі ж яму заставалася жыць. Аднак хто гэта ведаў? Можна сказаць, менавіта да гэтага юбілею Аляксей Канстанцінавіч прыйшоў ужо сталым майстрам, у многім апярэдзіўшы сваіх “дыпламаваных” калег. “З Лёшавых работ, — прыгадваў Керзін тагачасны перыяд, — мне асабліва запомніліся тры. Гэта конная група кавалерыстаў — камандзіраў Першай Коннай арміі — памерам у палову або трэць натуры; праект помніка вызвалення Заходняй Беларусі, што атрымаў першую прэмію; нарэшце, мы рабілі разам праект помніка Міхаілу Фрунзэ для Масквы. Мы ляпілі мадэль памерам адзін метр вышыні, а можа, і болей. Кампазіцыю ўсталёўвалі разам. Праект не ўдалося завяршыць…” Дадам, што ў гэты час з-пад разца Глебава выйшлі серыя барэльефаў для мінскага Акруговага Дома афіцэраў і скульптурныя групы “Лявоніха” і “Крыжачок” для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»