Крылы Пегаса Лёшкі Глебушкі
…Праз два тыдні пасля пахавання Глебава Марыя Захараўна атрымала ліст з Ленінграда ад Керзіна. Вось што ён пісаў: “…Любая і дарагая Маша Глебава! Даруйце, што так пачынаю ліст. Я, з аднаго боку, па старасці, забыў Ваша імя па бацьку, а з іншага, па маёй духоўнай блізкасці да Лёшы, мне хочацца перанесці тое цёплае пачуццё, якое я заўсёды адчуваў да яго, хаця мы і не перапісваліся, часткова і на Вас. Ваш ліст мяне глыбока ўзрушыў, а ліст Лёшы, атрыманы мною, калі яго ўжо не было, прымусіў горка плакаць… У гэтым лісце адбілася яго цнатлівая далікатнасць. Толькі паміраючы, ён прызнаўся мне ў сваіх глыбокіх пачуццях. І горыч страты пастараўся схаваць апошнім, цёплым пацалункам… Я ўсё жыццё спрабаваў навучыць людзей добра рабіць тое, да чаго сам толькі імкнуўся. Каля мяне прайшло вельмі шмат тых, хто хацеў стаць скульптарам, але вучняў маіх не набярэш, бадай, і дзясятка, і сярод іх Лёша быў самы родны ды блізкі…”