Як прайсці на вуліцу Рэйтана?
Магчыма, камусьці тэма “вяртання імёнаў” ужо набіла аскому, але відавочна, што актуальнасці яна пакуль не страціла. Прычым абмяркоўваць яе даўно пара не ў “агульнапатрыятычным”, але ў практычным аспекце. У лютым і сакавіку ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла мастацкая выстаўка “Тадэвуш RE:turn”. Яе куратары Алесь РОДЗІН і Зміцер ЮРКЕВІЧ прапанавалі рэдакцыі “К” правесці “круглы стол”, прысвечаны новым і традыцыйным спосабам ушанавання знакамітых постацей беларускай гісторыі. І паколькі згаданая выстаўка — акурат досвед такога практычнага падыходу, на ініцыятыву мы адгукнуліся ахвотна. У гутарцы ўзялі ўдзел рэжысёр і пісьменнік Уладзімір АРЛОЎ, філолаг, супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесь ЖЛУТКА, член тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме, гісторык Іван САЦУКЕВІЧ, оперны спявак, даследчык і папулярызатар музычнай спадчыны Беларусі Віктар СКАРАБАГАТАЎ, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь СУША, гісторык, дацэнт Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ Анатоль СЦЕБУРАКА, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ, метадыст аддзела ІРКСМ таго ж раёна Наталля СКРЫПНІК, а таксама журналісты “К” Ілья СВІРЫН і Кастусь АНТАНОВІЧ.