Музей: канцэпцыя перспектыў
Гэтым разам героі нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег РЫЖКОЎ і супрацоўнікі ўстановы. Забягаючы наперад, зазначым, што кіраўнік Нацыянальнага гістарычнага не толькі думае па-новаму, але і перакананы, што ягоная ўстанова павінна стаць галоўным музеем краіны, бо “з нуля” распавядзе пра яе ўзнікненне і развіццё. Гэтай жа логікай тлумачыцца і тое, што да ліку філіялаў названай установы (апроч Дома-музея I з’езда РСДРП і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці) далучыліся музеі прыроды і экалогіі, гісторыі беларускага кіно, гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, прычым асобныя з названых устаноў маюць і свае “прадстаўніцтвы”. Такім чынам, пра сёння і заўтра музейнага, так бы мовіць, кангламерату і ішла гаворка ў кабінеце Алега Рыжкова…
Мы вырашылі разбіць публікацыю на часткі. У першай — у фармаце пытанняў і адказаў — гаворка пойдзе пра галаўны музей. У другой, што будзе неўзабаве змешчана на старонках “К”, мы спынімся на задачах і праблемах філіялаў Нацыянальнага гістарычнага.