Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Выніковая калегія 06.02.15
Матэрыялы пасяджэння чытайце ў наступным нумары.
Грошы са… снегу і з фартушкоў
Манетызаваць нематэрыяльную культуру накшталт “Valentino”?
Ад кірмашу да піяру
Літаральна праз пару дзён у беларускай сталіцы распачне сваю працу XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Сотні гасцей з усіх куткоў Беларусі, Еўропы і Азіі, тысячы кніжных навінак ад беларускіх, французскіх, кітайскіх ды многіх іншых выдавецтваў, дзясяткі прэзентацый — усё гэта можна будзе ўбачыць цягам пяці дзён у Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭКСПА”. Але ж ці выкарыстоўваецца гэтая маштабная міжнародная пляцоўка напоўніцу?
Гатовы падзяліцца досведам
Нехта, можа, думае, што ювелірная справа — надта прыбытковая, што, маўляў, мой прафесіяналізм у спалучэнні з той вядомасцю, якую я здабыў праз узнаўленне Крыжа Ефрасінні Полацкай, дае мне магчымасць не клапаціцца пра заробак. Нібыта грашавітыя замоўцы з ліку прыватных асоб і дзяржаўных устаноў стаяць у чарзе да Мікалая Кузьміча.
Чаму чакаем “глыбіні” ад моды?
Наслухаўся, наглядзеўся, начытаўся пра вышыванкі. І не згодны я з усімі прамоўцамі (ці амаль з усімі).
З фольк-хаусам атрымаецца цікава
Ёсць мастакі, якія малююць алеем, хтосьці стварае афорты, працуе ў поп-арце, і гэтак далей. Усё гэта мы называем выяўленчым мастацтвам. Музыка таксама ўтрымлівае падобны набор тэхнік: фолькавая, гітарная, “цяжкая”, класічная, папулярная, электронная... Аднак не факт, што добры графік можа стаць добрым жывапісцам, і наадварот. Дасягнуў вяршыняў у панк-року? Наўрад ці дабярэшся да музычнага Алімпа, выконваючы рэгі.
Што значыць быць у архіве?
У Мінску скончылася выстаўка-прэзентацыя “Грузінскі відэаарт”, якая нарадзілася дзякуючы супрацоўніцтву з Грузінскім відэаарт-архівам. Онлайн-сустрэча з адным з заснавальнікаў праекта, мастаком, куратарам выстаўкі “Georgian Video Art” Алексіем САСЕЛІЯ, які падзяліўся сваім досведам, апынулася ў полі зроку “К”.
Аб’ектаў хапае…
Не так даўно на мастацкім факультэце ды факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшлі прагляды, на якіх падводзіліся вынікі навучання за семестр. Мне трапіла наведаць прагляд кафедры графічнага дызайну. Шануючы ўсе творчыя спецыялізацыі, наяўныя ў структуры БДАМ, мы свядома вылучылі з іх графічны дызайн, бо гэта мастацтва, што мае дачыненне бадай, да кожнага.
Янкоўскі. Далей праца!
Неяк удзень у Рускім тэатры ўбачыў пустую сцэну: без дэкарацый, зусім “голую”, металічныя лесвіцы-пераходы — пад самую столь... Здаецца, не так ужо і даўно ён, Расціслаў Янкоўскі, у ролях Клаўдзія — “новаспечанага” караля Эльсінора — і Ценю бацькі Гамлета літаральна лётаў па гэтых канструкцыях!.. А сёння яму — 85, ён — патрыярх беларускай сцэны.
Цэнтрабежная скульптура
Скульптара Карнея Аляксеева ведаюць не толькі ў нашай краіне. Яго творы маглі бачыць жыхары Балгарыі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Італіі. Выхаванец Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, вучань Андрэя Бембеля і Анатоля Анікейчыка, ён выстаўляецца больш за сорак гадоў, а некаторыя ягоныя работы знайшлі месца ў музеях Мінска, Магілёва, Гродна, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Кірыліца — па-за стандартам
Напрыканцы студзеня — на пачатку лютага ў сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працавала выстаўка “Type Directors Сlub (TDС)”, на якой можна было пабачыць выдатныя ўзоры шрыфтавога дызайну і тыпаграфікі, сабраныя з усяго свету. Падкрэслю: свету, дзе пануе лацінка.
Справа “Камедыі…” і 301 рубель
Спектакль “Камедыя пра нешчаслівага Селяніна, яго жонку Маланку, Жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання” ўжо цягам дваццаці гадоў — у рэпертуары Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. З гэтай нагоды адбылася юбілейная ўрачыстасць.
З гадоў вайны...
22 чэрвеня 1941 года нацысцкая Германiя напала на Савецкi Саюз. Чырвоная Армія была вымушана з баямi адступіць углыб тэрыторыi краiны…
Вельмі блюзавая гутарка
З Юрыем НЕСЦЯРЭНКАМ — аўтарам, спеваком і гітарыстам з горада Бялынічы, мы знаёмы гадоў пятнаццаць. Ён — як сапраўдны, сумленны рок-н-рол: калі ў ім нешта і змяняецца, дык толькі ў лепшы бок. Не так часта сустракаючыся з Юрыем, бачу і чую, што ён па-ранейшаму бязмежна ўлюбёны ў тое мастацтва, якому аддае свае сілы, працягвае рухаць у масы беларускамоўную песню і з той жа фанатычнай занятасцю грае музыку, якая ў нас, на жаль, хлеб з ікрой можа прапанаваць творцу хіба пад Новы год. Дамовіўшыся, што пра ікру ў інтэрв’ю не будзе сказана ні слова, мы з Юрыем пагутарылі пра справы — значыць, пра творчасць...
Цырк як прафесія
Пасля рэпетыцыі новай праграмы ў Беларускім дзяржаўным цырку з журналістамі пагутарыў дуэт клоўнаў — народныя артысты Расіі Лада і Аляксандр САРНАЦКІЯ.
ТЭАрэтычная “Грэмі”
“Лепшы выканаўца года” — Тэа, “Лепшая песня года” — “Cheescake” ў выкананні таго самага хлопца, які не хоча быць чыімсьці “боем”. Новы фармат Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра” ў мінулую суботу назваў сваіх герояў.
Брама без сцен. Пакуль...
Мінулым разам давялося наведаць Бярозу менш за год таму. У шэры зімовы дзень галоўная адметнасць горада — руіны картэзіянскага кляштара — выглядала неяк асабліва несамавіта, і не кожны адразу здагадаўся б, што гэта ўвогуле нейкая славутасць... Запэўніванні мясцовых улад у тым, што неўзабаве рэстаўрацыя тут пачнецца “ўсур’ёз”, выклікалі хіба вельмі стрыманы аптымізм. Сёлета надвор’е гэткае ж невыразнае, аднак уражанне кляштар пакідае зусім іншае, і стварае яго перадусім нядаўна адноўленая брама. Ці стане яна “варотамі ў будучыню”?
Пра Скарыну
— Вельмі ўзрадаваны выхадам кнігі “Францыск Скарына на мовах свету”, у якой прадмова да кнігі “Бібліі” “Юдзіф” перакладзена на 64 мовы.
Як мог знікнуць твор пра наваградца
Акурат у той самы дзень, 28 лістапада 1865 года, калі ў сям’і Матэйкаў нарадзіўся першынец Тадэвуш, малады жывапісец у сваёй маленькай майстэрні распачаў працу над новай буйной карцінай — як і звычайна, на гістарычную тэматыку. Гэтым разам увага мастака была скіравана да часоў першага падзелу Рэчы Паспалітай, дакладней — Сойму 1773 года. На палатне мелася ўзнікнуць безліч персанажаў, сярод якіх — і тыя, хто ніякім чынам не быў звязаны Соймам, але быў добра вядомы па гісторыі як “нацыянальны здраднік”, перш за ўсё прадстаўнікі “Таргавіцкай канфедэрацыі” (1793). Бадай, адзіным станоўчым героем твора стаў наш суайчыннік, наваградзец Тадэвуш Рэйтан.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»