Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Сімфонія Дрысвятаў
Сімфонія культавага дойлідства на Браслаўшчыне вымяраецца паўтысячагоддзем. Менавіта такую дату адзначыў адзін з найстаражытных мясцовых храмаў — касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах (на асноўным фота). Праўда, першы каталіцкі храм насіў імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта ён быў пабудаваны ў 1514 годзе Мікалаем Радзівілам і знаходзіўся на замкавым востраве, што на возеры Дрысвяты, да XVIII стагоддзя. Пра яшчэ ранейшую хрысціянізацыю дрысвяцкага замка сведчаць знойдзеныя бронзавыя нацельныя крыжыкі і тры крыжы-энкалпіёны ХІ — ХІІІ стагоддзяў агульнахрысціянскага перыяду кіеўскага тыпу (на здымку ўнізе). Яны лічацца культавымі творамі сярэднявечнага мастацтва, як і вядомы дрысвяцкі касцельны абраз “Пакланенне вешчуноў” (пачатак ХVI стагоддзя), што спалучае рысы нямецкага рэнесанснага жывапісу і беларускага іканапісу.
Рушчыц у Беларусі
Нашу краіну наведаў унук слыннага беларускага мастака ХХ стагоддзя Фердынанда Рушчыца — поўны цёзка свайго знакамітага продка. Рушчыца-малодшага, дырэктара Цэнтра грошай Нацыянальнага банка Польшчы, прыняў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Затым госць краіны пабываў у Нацыянальным мастацкім музеі рэспублікі, дзе пабачыў карціну "Ля касцёла" свайго знакамітага дзеда.
Паступова знікае або...
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы зладзіў чарговы, трэці па ліку, Міжнародны форум ”Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Пад час мерапрыемстваў “К” звярталася да гасцей з просьбай распавесці пра асноўныя праблемы, якія іх хвалююць, а таксама, натуральна, абазначыць шляхі развіцця традыцыйнай культуры… Сённяшняя публікацыя змяшчае адказы замежных спецыялістаў. У наступных нумарах будуць апублікаваны развагі айчынных знаўцаў народнай культуры, а таксама інтэрв’ю з прэзідэнтам Асацыяцыі міжнародных фальклорных груп Дорэлам Космам…
Партрэты і сцены
Параўноўваючы колішні будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы і новы на праспекце Пераможцаў, мушу адзначыць: стала лепш, чым раней. Відавочна, што ў старых сценах музею было цесна, а пашырацца не было куды. Цяпер і плошчы паболела, і парк Перамогі ўспрымаецца працягам экспазіцыі. А новая экспазіцыя — гэта погляд на гісторыю з гледзішча суверэннай дзяржавы, адлюстраванне ўласна беларускага разумення Другой сусветнай / Вялікай Айчыннай вайны.
“І ўсё ж артысту патрэбна студыя”
Рэпертуару для мяне як сольнага артыста дастаткова. У першую чаргу за кошт таго, што пакрысе хачу аднавіць частку тых вартых увагі рэчаў, якія ў свой час практычна не выконваліся на канцэртах “Песняроў” па розных прычынах. Іх няма ў запісах, але якія там годныя музыка, паэзія!.. Хочацца выказаць сваё бачанне творчасці ансамбля ў рэчышчы традыцыі. Дый над тым жа сольным рэпертуарам патрэбна дзесьці працаваць. Пытанне ў тым, дзе менавіта. А дакладней — за якія грошы.
Настроі добрасуседства
Я ўжо некалькі гадоў працую ў Ізраілі, і на падставе ўласнага досведу магу канстатаваць, што гэта краіна, дзе шануецца інтэлект. Там, у прыватнасці, у адрозненне ад многіх іншых дзяржаў, няма патрэбы ў спецыяльным пацвярджэнні майго прафесарскага звання, атрыманага ў Беларусі. Быў я прафесарам у Мінску — застаюся і тут. У Ізраілі запатрабаваным аказаўся не столькі мой выкладчыцкі досвед, колькі патэнцыял навукоўца-даследчыка.
Магчыма ці немагчыма?
Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця тэатральнага сезона Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” (Маладзечна) ласкава прадаставіў сваю сцэну для паказу спектакляў акцёрскай асацыяцыі "Unia Teatr Niemozliwy" калег-лялечнікаў з Варшавы. Афіша, выстаўленая ў фае, паведаміла, што паказ праходзіць у рамках Фестывалю польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых "Лялька таксама чалавек".
“Вы не ролю сыгралі, а лёс…”
Гутарыць з гэтым чалавекам надзвычай прыемна і цікава, бо адказ на кожнае з тваіх пытанняў ператвараецца ў маленькі спектакль, у які ён міжволі альбо наўмысна ўцягвае субяседніка… Вобразы, створаныя Майстрам, увайшлі ў скарбонку беларускага сцэнічнага мастацтва. Сярод галоўных здабыткаў акцёра — феерычны Труфальдзіна са “Слугі двух гаспадароў” Карла Гальдоні, камедыйна-буфанадны з падкрэсленай лініяй характару Благае з “Доктара філасофіі” Браніслава Нушыча, сатырычна-гратэскавыя Расплюеў з “Вяселля Крачынскага” Сухава-Кабыліна, Качкароў з “Жаніцьбы” Гогаля, сацыяльна тыпізаваны Жабрак з “Сымона-музыкі” Коласа, псіхалагічна аб’ёмныя, жыццёва-пазнавальныя Шаргаёў з “Парога”, Гастрыт з “Вечара”, Салянік з “Радавых”, Ютка з “Вежы” Дударава, трагічны Блазан з “Караля Ліра” Шэкспіра, па-дзіцячы наіўна-мудры Тарас з “Тараса на Парнасе” паводле Сяргея Кавалёва і многія іншыя… Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік “Крыштальнай Паўлінкі” Тадэвуш КОКШТЫС, якому 31 кастрычніка спаўняецца 80 гадоў, — увасабленне гонару і годнасці старэйшага пакалення коласаўцаў, лепшых традыцый нацыянальнага тэатра, яго вытокаў і каранёў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»