Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Першая настаўніца
Скульптар Аляксандр Шомаў завяршае працу над скульптурнай кампазіцыяй, якую ён назваў “Мая першая настаўніца”. Вобраз, натуральна, — зборны. У кожнага — сваё ўяўленне пра першага ў жыцці педагога. Але дадзеная выява маладой жанчыны на фоне школьнай дошкі з толькі што напісанай літарай “А” неўзабаве будзе ўсталявана на невялічкім пастаменце ля галоўнага ўвахода ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Тым самым твор сцвярджае, што актыўны прыток маладых ды няўрымслівых сіл у галоўную настаўніцкую ўстанову Беларусі — гарантыя неперарыўнасці нацыянальных педагагічных традыцый. У любым выпадку, кампазіцыя папоўніць спіс гарадскіх скульптур Мінска, якія сталі ўжо арганічнай часткай сталічнага пейзажу і на фоне якіх так любяць фатаграфавацца ўсюдыісныя турысты.
Шлях да сябе
Гэта доўгае назапашванне роднаснага, але чужога досведу для карпатлівай “пабудовы” свайго. Ці не таму напярэдадні Дня ведаў у скульптурны камбінат БСМ у Мінску завіталі студэнты мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў? Менавіта тут над амаль трохметровым помнікам народнаму паэту Беларусі Максіму Танку працуюць знаныя скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско. Помнік неўзабаве з'явіцца на радзіме паэта, у Мядзеле, у цэнтры горада — насупраць райбібліятэкі, якая носіць імя Танка. Аўтар архітэктурнай прывязкі помніка — Армен Сардараў. Бронзавы паэт рушыць па брукаванцы. Гэта шлях да сябе, даўжынёй у жыццё…
“Не той” эксклюзіў
Без сумневу, тыя шматабяцальныя перспектывы транспамежнага “Гродзенскага трохкутніка”, якія мы пачынаем адлюстроўваць у гэтым нумары “К”, амаль неажыццявімыя без паўнавартаснага пераўвасаблення яго геаграфічнага, гістарычнага і культурнага цэнтра ў цэнтр турыстычны. Але на гэтым фронце, мяркуючы па ўсім, — пакуль без кардынальных змен: з года ў год ты гадзінамі шпацыруеш па амаль пустэльных у непрацоўны час вулках, кожны раз знаходзіш новыя цікавыя закуточкі (ну колькі іх там, у Гродне?) ды адчуваеш кайф з той нагоды, што адметнасцей — шмат, а турыстаў — няма…
Інтэрпрэтацыя: ці здолееш “патлумачыць” арыгінал?
Самастойна знаёміцца з шэдэўрамі сусветнага мастацтва абсалютнай большасці з нас часцяком няма калі. Сучаснасць — асяродак іміджмейкераў, папулярных крытыкаў, СМІ — тых, хто тлумачыць мільёнам, хто чаго варты ў гэтым свеце. Усе ведаюць, што Гамэр — вялікі эпічны паэт Старажытнай Грэцыі, але мала хто чытаў сёння “Іліяду” ці “Адысею”. На слыху імёны Сакрата, Платона, Арыстоцеля, але ці трымаў хто хоць раз у руках іх творы, не кажучы пра зборы твораў, адолець якія здолелі наўрад ці шмат прафесійных філосафаў. Нават філасофская ды літаратурная класіка, якая належыць сучаснай культуры і якая знаёма студэнтам пераважна па інтэрнэтаўскім пераказе, у “выкананні” апошніх гучыць, мякка кажучы, дзіўнавата. Тое ж можна сказаць пра сусветна вядомых Шэкспіра, Сервантэса, Дастаеўскага, Борхеса, Маркеса, Эка, Коба Абэ, іншых знакавых постацей для сваіх народаў, а таксама культуры Еўропы ў цэлым, іншых кантынентаў.
Логіка развіцця
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Мiхаiл БАРАЗНА ў “К” № 30 у рубрыцы “На маю думку...” падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, чым запомніліся яму дыпломныя работы гэтага года ва ўстанове, якой ён кіруе. У аўтарскім артыкуле “Сiтуацыю аналiзуем” гаворка ішла аб прыватнасцях — канкрэтных факультэтах — і згаданай ВНУ наогул: што радуе, што здзіўляе, што насцярожвае. Працягам размовы напярэдадні Дня ведаў аб навучальнай стратэгіі БДАМ стаў і гэты, запісаны намі, маналог рэктара:
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Маршрут традыцыйнага прэс-велатура “К” падаецца цалкам заканамерным: паколькі Гродна сёлета зноў стаў сталіцай (зразумела ж, Культурнай), цалкам справядліва было скіраваць увагу менавіта ў напрамак “каралеўскага горада”. Як караля робіць світа, так і буйны турыстычны цэнтр немагчыма ўявіць без яго насычаных цікавосткамі ваколіц. Ваколіцы Гродна выглядаюць універсальным дадаткам да тых незлічоных гісторыка-культурных адметнасцей, якія даўно ды нецярпліва чакаюць масавага турыста ў самім горадзе — і, адпаведна, магчымасцю затрымаць гасцей у тых мясцінах як мага даўжэй. Прычым гэтыя цікавосткі ўражваюць сваёй разнапланавасцю ды папраўдзе неверагодным патэнцыялам для ўвасаблення крэатыўных задум. Чаго варты адзін толькі Аўгустоўскі канал, які ў перспектыве можа стаць сапраўдным стрыжнем транспамежнага турызму ў сваім рэгіёне! Павандраваўшы, мы прыйшлі да высновы: будзе цалкам справядліва, калі такі маршрут (як і наша падарожжа, ён пройдзе па тэрыторыі ажно трох краін) атрымае назву “Гродзенскі трохкутнік”. Менавіта “гродзенскі”, а не які яшчэ: больш магутнага “месца сілы” ў тых краях не знойдзеш. Адпаведна, інвестыцыі ў гэты рэгіён (не толькі фінансаў, але таксама і высілкаў ды ідэй) не спазнаюць эфекту бяздоннай прорвы. У нетрах Інтэрнэту можна адшукаць звесткі пра мноства грандыёзных праектаў, датычных развіцця турызму ў ваколіцах Гродна. Аднак у большасці такіх “учарашніх навін” фігуруюць дзеясловы ў будучым часе, а прыведзеныя тэрміны рэалізацыі даўно мінулі. Мы ж будзем апісваць убачанае “ў часе цяперашнім”.
Нечаканы альянс
Адмыслова да “школьнай пары” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прадоўжыў час працы выстаўкі “Скарбы сусветнага жывапісу”, якая дая магчымасць пазнаёміцца з вядомымі творамі мастацтва ў нечаканым ракурсе. На пачатку верасня ўстанова чакае візіт студэнтаў-архітэктараў, навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча, школьнікаў. Таксама, каб убачыць цікавы выставачны праект, прыедзе дэлегацыя з Чарнігава.
Там — файна!
Па выніках кірмашу “Вясновы букет” “К” апублікавала артыкул “А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…”. Паўстае пытанне: дык а як жа ў Любліне? Адказваю: у Любліне на Ягелонскім кірмашы — файна! Сёлета ён праходзіў з 15 да 17 жніўня. З’ехалася каля 250 майстроў, з іх звыш 40 — з Беларусі. Большасць, натуральна, палякі. Прадстаўлены таксама Літва, Славакія і Украіна. З Венгрыі прыехалі музыкі. Акрамя кірмашу рамесных вырабаў, ладзіліся выстаўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты, паказы фільмаў і спектакляў.
Вынік кааперацыі
У Тунісе шмат самых розных музеяў у мястэчках ды гарадах. Хапае там і ўнікальных артэфактаў. Балазе падзеі ХХ стагоддзя ў Еўропе амаль абмінулі гэтую краіну. Мне надзвычай спадабалася Віла Себасціяна ў Хамамеце: палац пабудаваны паводле праекта славутага амерыканскага архітэктара Ф.Л. Райта для румынскага мільянера, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема. Цяпер тут — мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя побытавыя рэчы колішніх гасцей, якія можна нават памацаць. Вельмі атмасферна і... кранальна. У тамтэйшых “медынах” — сярэднявечных цэнтрах гарадоў за крапаснымі мурамі — існуюць свае музеі пры старажытных мячэцях. Ёсць і там на што падзівіцца. Але, перадусім, у прадмесці Туніса маецца выбітны збор артэфактаў сусветнай значнасці — Нацыянальны музей Бардо.
“Мне сняцца сны...”. Авангардныя
Гродзенскі спектакль “Фаўст. Сны” ўжо паспеў нарабіць шуму на абодвух буйных форумах тэатраў лялек у Беларусі: і ў пазаконкурснай праграме Міжнароднага свята “Лялькі над Нёманам”, і, літаральна праз некалькі дзён, на Міжнародным фестывалі ў Мінску. Пастаноўка была вылучана на ІІІ Нацыянальную тэатральную прэмію, прайшла ў фінал (хто б сумняваўся!), таму ўвосень ізноў будзе паказана ў сталіцы.
Валадарства чорнай лініі
У мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка праходзіць выстаўка Уладзіміра Хіна “Абразная гравюра на дрэве”. Вядомы сваімі нястомнымі пошукамі мастак, які абраў сабе “кітайскі” псеўданім, гэтым разам звярнуўся да самага старажытнага прадвесніка друку, што нарадзіўся ў Паднябеснай яшчэ ў VI стагоддзі.
Ружы з шыпамі ў ільняных валасах
Верасень для культурнай грамадскасці Гродзеншчыны ўжо пачаў асацыявацца са Святам класічнай музыкі “TyzenHouse”: настолькі яркім і запамінальным быў леташні старт гэтага фестывалю. Але сёлета музычны форум перанесены на лістапад. А ў пачатку кастрычніка піяніст Кірыл Кедук — ініцыятар і мастацкі кіраўнік гэтага свята, лаўрэат больш як пятнаццаці найпрэстыжных міжнародных конкурсаў — выступіць з сольным канцэртам у сталічнай зале “Верхні горад”. Сярод іншых твораў там прагучаць і тыя, што ўвашлі ў яго дэбютны альбом “Мой польскі дзённік”, выдадзены знакамітай амерыканскай фірмай “Delos”.
Слёзы пунсовых макаў
…А шлях да поспеху пачаўся тады, калі малады дэмабілізаваны салдат Мікалай Залозны прынёс у прыёмную камісію Мінскага мастацкага вучылішча два чамаданы сваіх малюнкаў — плён пасляваенных часоў — і быў залічаны адразу на другі курс. Калі ў 1954-м з адзнакай скончыў вучылішча, быў накіраваны ў той самы інстытут, пра які ішла гаворка вышэй. Тут ён вельмі старанна вывучаў асновы майстэрства, спрабуючы “знайсці сябе”, і ўсё жыццё у гэтых адносінах успамінаў добрым словам свайго галоўнага і любімага настаўніка Віталя Канстанцінавіча Цвірку, які навучыў яго “мысліць колерам і разважаць на палатне наконт бачанага, а не проста слепа капіраваць гэтае бачанае”. Ну, яшчэ вельмі добра адзываўся і пра іншага педагога ды цудоўнага рысавальшчыка — Аляксандра Пятровіча Мазалёва.
Кветкавы фэст у пасёлку
Фестываль кветак “Cпадчына мая — старонка родная” прайшоў днямі ў пасёлку Жалудок, што на Гродзеншчыне, і стаў сапраўдным падарункам для фларыстаў. Мясцовыя жыхары правялі конкурс кветкавых кампазіцый, букетаў, прэзентацыі дасягненняў садаводаў-аматараў “Традыцыі продкаў і сучасныя фантазіі”. А напрыканцы фэсту можна было прадэгуставаць напоі, варэнні і саленні, прыняць удзел у кірмашы народных кулінарных рэцэптаў.
Прафесія не для слабых
Беларускі фонд культуры выдаў кнігу “Культура — прафесія не для слабых”. Падзея прымеркавана да 70-годдзя Валерыя Будняцкага, колішняга дырэктара Дома культуры Магілёўскага аўтазавода. За савецкім часам на базе гэтай установы актыўна ствараліся разнажанравыя мастацкія калектывы. Такі ўздым самадзейнай творчасці звязаны, у тым ліку, і з неабыякавасцю мастацкіх кіраўнікоў Мікалая Дудчанкі, Валянціны Гаявой, Мікалая Хомчанкі…
“Тут мая вёска — мае карані”
У мінулую нядзелю ў вёсцы Сакольнікі Мазалаўскага сельскага савета, што ў Віцебскім раёне, панавалі весялосць і ажыўленне. Тут праходзіла свята вёскі: спяваў залівіста гармонік, гучалі песні ды гоман тых, хто любіць сваю малую радзіму і шануе свае карані. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі Мазалаўскага дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
Цукеркі, “Боінг” ды Музейны квартал
На рэкламу Нацыянальнага мастацкага музея, размешчаную ў пераходзе на праспекце Незалежнасці, не кожны звяртаў увагу: у такім людным месцы прынята глядзець пад ногі, а не па баках. Кіраўніцтва ўстановы ўлічыла гэтую акалічнасць, і прыступкі, што вядуць у музей з вуліцы Леніна, былі забяспечаны стрэлкамі, якія падказваюць мінакам “верны шлях”... Камунальнікі з гэтым адзін час змагаліся, але ўрэшце паразуменне было дасягнута. А ўжо неўзабаве свайго наведвальніка музей плануе ўзяць у абарот яшчэ на дальніх подступах ды “весці да мэты” ажно з метро. З дня на дзень на абедзвюх мінскіх лініях з’явяцца вагоны, упрыгожаныя сімволікай НММ, а таксама рэпрадукцыямі твораў класікаў беларускага мастацтва. Пра гэты ды іншыя амбітныя праекты “юбілейнага” для ўстановы года мы гутарым з іх нязменным арганізатарам — генеральным дырэктарам музея Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ. Гэты творца і менеджар здатны не толькі выпраменьваць неверагодныя ідэі, але і дамагацца іх увасаблення ў жыццё.
Калі грошы — з "уласнай кішэні"...
Перафразуючы словы “люстэрка рускай рэвалюцыі”, “усе маленькія фестывалі падобныя адно да аднаго, кожны вялікі фестываль вялікі па-свойму”. Спрачацца з новым сцвярджэннем я вас сёння не заклікаю, тым больш, у нашай газеце абвяргалі мы гэты “пастулат” не раз, а пахуліганіў я вербальна такім “штылем” таму, што трэба ж было неяк арыгінальна падабрацца да сутнасці чарговага “круглага стала”, які прайшоў у рэдакцыі “К”. У ёй сабраліся арганізатары найбуйнейшых у краіне фестываляў, “оўпэн-эйраў” — Андрэй АЛЯКСЕЕЎ (А.А.) (фестываль “Мост”), Уладзімір ШАБЛІНСКІ (У.Ш.) (фестываль “Вольнае паветра”), Юлія ДУБОЎСКАЯ (Ю.Д.) (фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку”, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы, прэс-сакратар тэлеканала “АНТ”), Алег ПАШАК (А.П.) (каардынатар фестывалю “Камянiца”), Дзмітрый НАЗАРАЎ (Д.Н.) (фестываль “Men’s Fest”), Антон САСНОЎСКІ (А.С.) (фестываль “Дружба”). Ім мы і прапанавалі некалькі тэм для абмеркавання, сфармуляваўшы іх у выглядзе навадных пытанняў...
Наш праклён вайне
Яшчэ на золку нашай эры старажытнагрэчаскі пісьменнік Лотар Лонг казаў: “Таму, хто адважваецца ставіць помнікі на зямлі, прапітанай кроўю, павінна быць уласціва высокае пачуццё адказнасці”. Працуючы над мемарыялам памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны ў Смаргоні, мы прыгадвалі гэтыя словы пастаянна. Бо тая зямля і сапраўды прапітана крывёю.
Наперад, але з аглядкай
Рэформы, якія праводзяцца ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскасцю ўспрымаюцца неадназначна і выклікаюць палеміку сярод спецыялістаў. Аднак агульнавядома, што для адказу на пытанне “Куды і як пойдзем?”, варта, перш за ўсё, вызначыцца з тым, дзе знаходзімся. Прапаноўваю статыстычны аналіз дынамікі развіцця відаў культурнай дзейнасці. Гэта дазволіць з навуковага пункта гледжання ацаніць абстаноўку, якая склалася ў сферы культуры.
Зарабляць дзеля заробку
Мы, журналісты, часта забываемся на тое, што ў штаце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абавязкова ёсць эканаміст. А гэта ж менавіта ён “алічбоўвае” творчасць, правярае гармонію алгебрай ды дае рублёвую ацэнку дзейнасці кожнага работніка культуры. І ўсё гэта разам мы называем эканомікай культуры. А эканаміст, са свайго практычнага гледзішча, штодня аперыруе крыху іншым тэрмінам — “культура эканомікі”. Менавіта пра гэтую прафесійную спецыфіку мы вырашылі пагутарыць з эканамістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Марынай МАНТУР.
Бабуліны казкі
— Так, менавіта з бабуліных казак і песень пачалася для мяне беларуская культура. Справа ў тым, што калі мне споўнілася восем месяцаў (а нарадзіўся я ў вёсцы Пугачы, што на Валожыншчыне), бацькі аддалі мяне гадавацца да бабулі Ганны, мамінай маці. Яна жыла ў невялікім сяле Лягезы, за пяць кіламетраў ад нашага паселішча.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»