Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ДЫНАСТЫЯ КОЛАСА
Гэтымі днямі ў Мінску зноў звярталіся да Якуба Коласа. На цырымоніі, зладжанай Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем класіка ля магілы Песняра, сабраліся не толькі шанавальнікі творчасці народнага паэта Беларусі і літаратары, але і нашчадкі знакамітага творцы.
"Песняры" пра трыб'ют
На гэтым тыдні ў рэдакцыі "К" адбылося праслухоўванне трыб'юта "Песнярам" пад назвай "Re: "Песняры". Галоўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі чатыры заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь, якія доўгі час працавалі ў складзе ансамбля (злева направа): Валерый Дайнэка, Уладзіслаў Місевіч, Анатоль Кашапараў і Уладзімір Ткачэнка. Ацэнкі знакамітых артыстаў чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "К".
“Дзевушка, а куды вы?”
Падставай паразважаць на конт культуры супрацоўнікаў музеяў ды галерэй стала рэпліка літаратурнага крытыка Ганны Кісліцынай. Развіць тэму мы вырашылі, звярнуўшыся да дырэктара Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі Людмілы Шымбалёвай і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алега Рыжкова — не толькі дасведчаных у сферы кіравання культурнымі ўстановамі спецыялістаў, але і тых асоб, што маюць досвед супрацоўніцтва з замежнымі арт-пляцоўкамі.
Праца на імідж у +34
Так атрымалася, што за апошнія тры тыдні мне давялося наведаць ажно чатыры фестывалі, адзін з якіх ладзіўся за мяжой. Пабачыў, што называецца, шмат і станоўчага, і адмоўнага. Дый увогуле “нафестываліўся” так, што… Але ж, як казаў Станіслаў Ежы Лец, “калі вада падступае да горла — дык вышэй галаву!”. Таму спынюся, натуральна, на тым добрым, што ўбачыў на гэтых імпрэзах, на тым, што, на мой погляд, варта было б пераняць усім, хто ладзіць падобныя фэсты — раённыя, рэгіянальныя ці рэспубліканскія — на Беларусі.
Я запрасіць хачу на танец…
Харэаграфія можа дэманстраваць самыя розныя чалавечыя эмоцыі, выкарыстоўваць самыя неверагодныя фарбы. Але ж ці мае гэты від мастацтва адпаведную папулярызацыю?
“Музей — ваш, а зямля — наша!”
Праект “Філіял”, як падаецца, — доўгатэрміновы. Інакш кажучы, пісаць ёсць пра што. Сельскія філіялы маюцца ў райцэнтраўскіх школах мастацтваў. Існуюць яны і ў раённых дамах рамёстваў. Не выключэнне — і музейныя ўстановы. Тэма, пагадзіцеся, цікавая: распавесці пра эканамічныя ды творчыя сувязі структур з галаўной, так бы мовіць, арганізацыяй, пра перспектывы іх узаемазвязанага развіцця. Не думаю, што гаворка пойдзе толькі пра дадатныя напрацоўкі. Словам, рэдакцыя “К” запланавала серыю публікацый пад названай ужо рубрыкай. Сённяшняя размова — пра філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы — Мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.
Страта цікавасці? А як на суседняй вуліцы?
За некалькі гадзін да прыбыцця ў горад, дзе я збіраўся стаць нечаканым госцем і ў гэтай якасці наведаць шэраг устаноў культуры, у галаве закруціліся фразы з савецкай кінакласікі: “Шэф, усё прапала! Гіпс здымаюць... Лёлік, спыні...” Праз нечаканы збег абставін інкогніта маё раскрылася, і кіраўнікі тых самых устаноў, якім я планаваў зваліцца снегам на галаву, аказаліся папярэджанымі пра візіт, а, значыць, “узброенымі”. Але адступаць мы не звыклыя, і камандзіроўку было вырашана давесці да канца. А як прыгожа я хацеў пачаць матэрыял!.. Маўляў, само маё прозвішча загадвала выправіцца ў Клімавічы...
“Бартар” пад вухканне савы
Ці можна зладзіць фестываль на ганку? На музейных сходах? Нарэшце, на прызбе? Цяпер ведаю, што можна. Калі, канешне ж, падысці да гэтай ідэі творча. Так, як арганізатары “Прызба-фэсту”, які прайшоў у мінулыя выхадныя ў вёсцы Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Турыстаў, што захацелі пасядзець на прызбе ля сялянскіх хат ці заначаваць у намётах на тэрыторыі мясцовай аграсядзібы, сабралася тут больш за сотню. А з улікам жыхароў з суседняга Вялікага Сяла колькасць гасцей фэсту можна было смела павялічваць ці не ў тры разы.
Рэсурс фэсту
Мы працягваем публікацыю “жанравых” падборак пад рубрыкай “Prof-партфоліа”. У мінулым нумары “К” гаворка на старонцы 13 ішла пра развіццё музейнай справы. У сённяшнім — змешчаны артыкулы, прысвечаныя клубнаму клопату. СК ці СДК — творчая сіла, магутнасць ды ўсеабдымнасць якой прама прапарцыйныя прафесіяналізму кадравага штату асобна ўзятай установы. А калі за справу бярэцца не адзін сельскі Дом культуры, а цэлая Цэнтралізаваная клубная сістэма? Даведаўшыся пра тое, што ЦКС аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама стала адным з асноўных арганізатараў “Рыцарскага фэсту. Мсціслаў-2014”, “К” вырашыла звязацца з кіраўніком гэтай структуры Людмілай ПАЛЕЕВАЙ ды задаць шэраг пытанняў, звязаных не толькі з цэнтралізацыяй, але і з развіццём рыцарскага свята, папулярнасць якога сёння цяжка пераацаніць.
Дзяльба кабанчыка онлайн
Раз на год, у першую суботу жніўня, шматлікія жыхары Падляшскага ваяводства Польшчы імкнуцца прыехаць у невялічкі горад Міхалова, што знаходзіцца непадалёк ад Белавежы: менавіта ў гэты дзень тут праходзіць Фестываль беларускай культуры “Прымацкая бяседа”.
Марозіва з кавай
Днямі споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, дырыжора Таццяны Каламійцавай. Пры жыцці яна была гэткай музычнай Валянцінай Церашковай — красамоўным сімвалам асваення жанчынай “нежаночай” прафесіі. Сёння, калі дырыжыраваннем рупліва займаецца (з рознай доляй поспеху) ці не палова студэнтак музычных ВНУ, наспеў час ацаніць іншае — унёсак Таццяны Міхайлаўны, ураджэнкі Санкт-Пецярбурга і выхаванкі Адэскай кансерваторыі, у нашу культуру. А ён не толькі ў колькасці гадоў, праведзеных за пультам аркестраў філармоніі (1946 — 1952) і Вялікага тэатра (1944 — 1946, 1952 — 1993), але і найперш у новых, актуальных і па сёння кірунках, што яна тады абірала…
Вельмі своеасаблівая трагікамедыя
Сярод намінантаў ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь — спектакль “Самазванец” паводле “Барыса Гадунова” Аляксандра Пушкіна, пастаўлены рэжысёрам Аляксеем Ляляўскім і мастаком Валерыем Рачкоўскім у Брэсцкім абласным тэатры лялек.
Анімацыя на тэму муз
На чарговым прэс-паказе кінастудыя “Беларусьфільм” прадставіла некалькі анімацыйных стужак з цыкла “Казкі старога піяніна”, знятых сумесна з расійскай студыяй “М.И.Р.”. Серыі працягласцю па трынаццаць хвілін прысвечаны жыццю і творчасці Пракоф’ева, Баха, Шапэна, Дэбюсі.
Што такое “табала”?
Дзіцячаму клубу аматараў фальклору “Вясковая табала”, які існуе пры Хаціслаўскім СДК, прысвоена ганаровае званне “ўзорны”. Заснавальнікам, нязменным кіраўніком, рэжысёрам, пастаноўшчыкам, сцэнарыстам ды ідэйным натхняльнікам калектыву з’яўляецца Галіна Хомік.
Акадэміст, які спявае эстраду
Дзесяць гадоў плённай працы на прафесійнай сцэне, прызнанне гледачоў і павага з боку калег-прафесіяналаў — такі паслужны спіс мае саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ігар ЗАДАРОЖНЫ. У яго асобе наша эстрада набыла прадаўжальніка выканальніцкіх традыцый, закладзеных некалі незабыўнымі спевакамі Эдуардам Міцулем, Віктарам Вуячычам, Анатолем Падгайскім, Яраславам Еўдакімавым... І справа не толькі ў тым, што Ігар мае такі ж моцны ды тэмбральна багаты барытон — голас, які цяпер так рэдка сустрэнеш сярод эстрадных спевакоў. Задарожны валодае высокай выканальніцкай культурай. У ім ёсць харызма, што праяўляецца ў выдатных манерах, у патрабавальным гусце да сцэнічных паводзін і рэпертуару, у тым выключным арыстакратызме, які беспамылкова адчуваецца ў маім героі адразу ж. А Ігар Задарожны яшчэ і кампазітар, музыкант-мультыінструменталіст (скажам, адзіны ў рэспубліцы грае на хрустальных бакалах), ён валодае цыркавымі рамёствамі, выдатна танчыць і нават адбівае стэп. Словам, у мастацтве — чалавек невыпадковы. Але менавіта ў вакальную прафесію прыйшоў не адразу.
Лістота шэпча галасамі Мілашаў
Не трэба баяцца дарог. Ты робіш крокі ў абраным кірунку, і ў хуткім часе знаходзяцца людзі, гатовыя падтрымаць. Урэшце, тое, што здавалася складаным ці нават недасяжным, станецца незабыўным падарожжам, а кропка, у якую імкнуўся дайсці, — толькі пачаткам новага шляху.
Дзясяты, юбілейны...
Вентспілс правёў Фестываль беларускай культуры “Ад Ліга да Купалы”. Дзясяты раз беларуская песня і мова валадарылі на латвійскай зямлі.
Флоксы паўстагоддзя і восем гадоў таму
— А вы ведаеце, што флоксы цвітуць з ліпеня да прымаразкаў? Я тое прачытаў у энцыклапедыі, калі згадваў падзею больш як паўвекавой даўніны.
Што лёгка прыватніку?
Як вя­до­ма, дзяр­жаў­ным уста­но­вам ку­ль­ту­ры час­та скла­да­на зра­біць тое, што лёг­ка пры­ват­ні­ку: бра­куе срод­каў, ча­су, а, бы­вае, іні­цы­яты­вы ды ідэй. Ка­лі ж на­ла­джва­ецца су­пра­цоў­ніц­тва, то эфект дае ста­ноў­чы для аб­одвух ба­коў. Та­му ха­чу падзя­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі з Ле­пе­льс­ка­га ра­ёна. Мо­жа, ка­му пры­дас­ца як доб­рая пра­кты­ка для пе­ра­йман­ня.
А трэнд — ня­поў­ны!..
Вось ён, сап­раў­дны ку­ль­тур­ны трэнд, на­ро­джа­ны на Бе­ла­ру­сі! Пры­чым ад­на­ча­со­ва се­зон­ны і “доў­гай­гра­ючы”, за­сна­ва­ны на ла­ка­ль­ных асаб­лі­вас­цях, а не про­ста імпар­та­ва­ны. Ка­ра­цей, мы вы­йшлі на пэў­ны сус­вет­ны стан­дарт у спа­жы­ван­ні ку­ль­тур­на­га прад­укту. Пра­ўда, у за­меж­жы бо­льш ві­да­воч­ныя пе­рад­умо­вы уз­нік­нен­ня трэн­да, шы­ро­ка вя­до­мыя трэн­дсэ­тэ­ры і прад­ка­за­ль­ныя пер­спек­ты­вы. На Бе­ла­ру­сі ж атры­ма­ла­ся не­ча­ка­на... І не­ча­ка­на доб­ра! Пра­ўда, са сва­імі асаб­лі­вас­ця­мі.
Маміны словы
— Для мяне ўваходжанне ў культуру пачалося... не памятаю, калі. З самага нараджэння дома заўсёды былі музычныя інструменты і пласцінкі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»