Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Аўтарскі дыскурс і дзядзька з перфаратарам
Адна з тэм гэтага нумара "К" — працяг дыскусіі пра сучасную айчынную скульптурную пластыку. Нагадаем, нагодай для размовы стала ўстаноўка адразу двух нязвыклых для мінскай гарадской прасторы твораў манументалістыкі — кампазіцый Паўла Вайніцкага ў парку Перамогі і Максіма Петруля на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч. На старонках "К" сваю пазіцыю ўжо выказвалі рэдактар аддзела газеты "Культура" Ілья Свірын (гл. № 8 за гэты год) і архітэктар Ігар Байцоў (№ 10). А яшчэ крыху раней дыскусійнай стала публікацыя Пятра Васілеўскага "Прагляд пластыкі: сітуацыя на заўтра" (№ 3), дзе ўзнімалася пытанне навучання скульптараў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння ў працяг тэмы прагучыць маналог загадчыка кафедры скульптуры БДАМ Уладзіміра Слабодчыкава і інтэрв'ю з адным з "віноўнікаў" шырокага абмеркавання наяўнасці сучасных твораў у сучаснай гарадской прасторы, скульптарам Максімам Петрулём.
Культпраграма ўсё складаецца…
Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі — не за гарамі. Але пакуль уласна свята на нашай вуліцы не наступіла, мы прапанавалі скласці звязаную з культурай паралельную праграму ЧС, цікавую як для нас, так і для замежнікаў, вядомым персонам. Мо іх версіі прыдадуцца і складальнікам афіцыйнай культурнай праграмы Чэмпіянату? Такім чынам, што ж асаблівага “запланавалі” рэспандэнты?..
Дарэчы, пра валёнкі і “чырвонае святло"...
Неаднойчы даводзілася чуць размовы пра тое, што культура павінна зарабляць. Толькі за апошнія гады праводзілася вялікая колькасць нарад, на якіх гучала пытанне: як атрымліваць годны прыбытак ад выкарыстання нашай нематэрыяльнай і матэрыяльнай спадчыны, дзейнасці ўстаноў культуры, у тым ліку размешчаных далёка за межамі Мінскай кальцавой?
Турпатэнцыял абрадаў: а ці ёсць ён?
Масленічны тыдзень — такі час, калі этнолагу проста не сядзіцца ў горадзе. Сёлета атрымалася з’ездзіць на масленічныя абрады ў некалькі вёсак.
Як і чым дапамагчы... інвестару?
Наступны дзень вандроўкі быў цалкам прысвечаны культуры Віцебшчыны. Яшчэ ў Мінску прадумалі, што нас на гэтым адрэзку аўтапрабегу маюць чакаць будучы (спадзяёмся!) гісторыка-археалагічны запаведнік, “імянны” музей з фан-клубам прыхільнікаў асобы, у гонар якой і працуе ўстанова, адна з першых на Беларусі аграсядзіб, дзе адпачынак уведзены у ранг адмысловага і строга рэгламентаванага мастацтва… Пагадзіцеся, вельмі разнастайныя аб’екты. Таму і дзень атрымаўся насычаным ды карысным і для нас, і, як падаецца, для чытачоў.
Ёсць што паказаць. Іншая справа — як...
2014-ты ў Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам гасціннасці. Безумоўна, вялікая роля тут надаецца арганізатарам культуры і клубным установам розных тыпаў. Разам з імі каардынуюць працэс зараджэння туріндустрыі раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры і наш Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, гісторыя якога набліжаецца сёлета да 75-годдзя. Размова ідзе аб перспектыўным уключэнні Гомельшчыны ў больш глыбінны турыстычны працэс. Для гэтага ў вобласці паступова ствараюцца перадумовы, якія павінны развівацца і надалей. ГАЦНТ разам з РАМЦ і сельскімі культработнікамі праводзіць экспедыцыі па вывучэнні ды зборы абрадавых і фальклорных традыцый. Пасля распрацоўваюцца найбольш верагодныя версіі іх бытавання — як у актыўнай, так і ў пасіўнай формах. Інакш кажучы, мы вызначалі для кожнага раёна свае прыярытэты, культурныя, духоўныя каштоўнасці ў развіцці туріндустрыі.
Абавязкі гаспгрупы пашырацца?
Верхнядзвінскі раён мяжуе з Латвіяй і Расіяй. Такое суседства натуральным чынам паўплывала на змест творчых праектаў, якімі славіцца мясцовы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. З рахункаў не варта скідваць і тое, што прымежны рэгіён не толькі адказвае за экспарт нашай традыцыйнай культуры, але і ў ліку першых робіць усё магчымае для стварэння ў замежжы станоўчага іміджа нашай краіны.
І маленькія шэдэўры былі!
Другі Адкрыты форум пластычных тэатраў Беларусі “ПлаSтформа Мінск-2014” прыцягнуў не менш увагі, чым леташні Першы. І — прадэманстраваў не толькі сваю жыццяздольнасць, але і рэальна выкарыстаныя магчымасці далейшага развіцця. Больш за тое: ён акрэсліў найбольш перспектыўныя кірункі далейшага руху.
Парывіста. Пейзажна
Пагадзіцеся, назваць дзвюхзальную экспазіцыю “Дзённік назіранняў” можа далёка не кожны мастак. Менавіта назіранняў, а не ўражанняў, як мне хацелася б удакладніць. Тым больш, што Васіль Пяшкун (а гаворка — пра яго выстаўку ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава), пры ўсёй духоўнай вернасці “перадзвіжнікам”, застаецца надзвычай эмацыйным рэалістам, бо піша не зрокавую, а пачуццёвую рэальнасць. Тым не менш, пленэрнасць твораў больш чым відавочная: імгненнасць уражанняў, парывістая хуткасць мазка, якую так і хочацца назваць пульсуючай… І ўсё гэта пры такой мастакоўскай сталасці, якая ўвачавідкі кантрастуе з маладосцю самога творцы.
Бібліятэчны сэрвіс
Сёння пра тры незвычайныя спосабы дастаўкі кніг патэнцыйнаму чытачу. Урэшце, прынамсі адзін з іх добра вядомы і беларускім сельскім бібліятэкарам.
“Яблычны пірог” на ростанях дарог: плагіят або... патэнтны тролінг?
Напрыканцы мінулага года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь скончыў разгляд беспрэцэдэнтнай для нашай краіны справы. Пісьменніца Наталля Голубева абвінаваціла сваю калегу Дзіяну Балыка ў плагіяце (ці, кажучы афіцыйнай мовай, “незаконнай перапрацоўцы”) уласных твораў і выйграла працэс. П’еса Балыка “Яблычны пірог” была прызнана “створанай на аснове” рамана і п’есы Голубевай “На ростанях дзвюх дарог”. Вырак суда такой высокай інстанцыі — канчатковы. Аднак у гэтай справе пакуль усё адно рана ставіць кропку. Па-першае, адказчыца катэгарычна не згодная з выракам і плануе накіраваць наглядную скаргу ў Генеральную пракуратуру. А па-другое — спектакль па п’есе “Яблычны пірог” па-ранейшаму знаходзіцца ў рэпертуары сталічнага Новага драматычнага тэатра, што ў перспектыве можа стаць прычынай новых судовых працэсаў.
Як дарога...
Выстаўка “Дарога, выбраная лёсам” працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі да 16 сакавіка. Экспануюцца вырабы, створаныя спецыялістамі навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Скарбніца”.
“Сваякі” з Камаяў
Наш зямляк з Астравеччыны Канстанцін Стаповіч (Казімір Сваяк) працаваў у Камаях непрацяглы час. Але гэта было яго першае месца пасля рукапалажэння ў ксяндзы. І пробашч Камайскага касцёла, і парафіяне паўплывалі на вікарыя. Нездарма ён называў у дзённіку гэтую парафію залатой. І па сёння памяць пра Сваяка жыве сярод нашчадкаў тых, каго ён лічыў залатымі. У касцёле праходзяць літаратурныя святы, устаноўлена памятная дошка, а прыкасцельная бібліятэка носіць імя Казіміра Сваяка. Пры Камайскім доме культуры створаны тэатральны калектыў, які называецца “Сваякі”.
Чым сагрэемся?
8 сакавіка на 81 годзе пайшла з жыцця Зінаіда Якаўлеўна МАЖЭЙКА — вядучы беларускі этнамузыколаг, вядомы славіст і беларусіст, доктар мастацтвазнаўства. Для навукі яна пакінула працы, што ўвайшлі ў залаты фонд славянскай музычнай фалькларыстыкі і ў многім вызначылі высокі ўзровень этнамузыкалогіі ў другой палове ХХ і на пачатку ХХІ стагоддзяў. Менавіта Зінаіда Мажэйка першай на Беларусі пачала сцвярджаць ідэю неабходнасці папулярызацыі музычнага фальклору на навуковай аснове і канцэпцыю самадастатковасці музычнай культуры вуснага тыпу. Яна распрацавала праграму па аўдыявізуальнай антрапалогіі і па ўласных сцэнарыях зняла сем дакументальных музычна-этнаграфічных фільмаў. Як навуковец яна адстойвала неабходнасць экалагічнай абароны вясковай народна-песеннай культуры... Паплечнікі і вучні Зінаіды Мажэйка сёння ўспамінаюць пра яе.
Нобіль, не ўзяты “на аловак”
Кожнае паляванне калі-небудзь заканчваецца. У маім выпадку шматмесячнае высочванне, нарэшце, скончылася не самым горшым чынам. Дзякуючы сябрам я займеў “найкаштоўны зіпун”. Са мной прыбыў мой стары знаёмы. Дакладней, ягоная душа, увасобленая ў старой кніжцы, нібыта вяртаючыся да роднага ганка... Не ўстаяўшы перад спакусай, толькі ад’ехаўшы ад пункта адпраўлення, кнігу, якую надрукавалі ў 1858 годзе, я адкрыў. І ўжо не закрываў яе аж да Мінска. “Pan Wada” нетаропка распавядаў мне пра жыццё нашага краю на зломе XVIII і XIX стст., калі канчаткова перастала існаваць Вялікае Княства Літоўскае, калі адгрукаталі гарматы Напалеона і дні працякалі ў нетаропкім рытме вальсаў. У апісанні мясцін, на тле якіх разгортвалася жыццё адстаўнога афіцэра, раз-пораз я пазнаваў родную Навагрудчыну. Стаяў перад вачыма акварэльны сядзібны будынак з мураванкай…
Роспіс амаль прыстроены, а вось метал...
У “К” № 21 за 25 мая 2013 года быў змешчаны матэрыял “Ці пераедзе аздоба: што чакае інтэр’еры сталічнага аўтавакзала?”. Гаворка ў ім ішла пра захаванне элементаў мастацкага афармлення аўтавакзала “Маскоўскі” пасля таго, як яго будынак будзе дэмантаваны. Разглядаліся варыянты перадачы роспісу “Балада пра Бацькаўшчыну” і прасторавых кампазіцый з металу ў збор аднаго з мінскіх музеяў альбо паўторнага іх скарыстання для аздобы інтэр’ера аднаго з грамадскіх будынкаў сталіцы. Ідэя “другога жыцця” згаданых твораў мастацтва прыйшлася даспадобы аўтару роспісу Віктару Хацкевічу. Летась у кастрычніку ён накіраваў ліст старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалаю Ладуцьку з просьбай паспрыяць захаванню твора.
Што новага ў горадзе-спадарожніку?
Пра здабыткі і праблемы музейнай справы ў Заслаўі, а таксама пра падрыхтоўку горада да святкавання Дня беларускага пісьменства "К" распавядзе ў адным з бліжэйшых нумароў. А сёння — невялікі фотарэпартаж.
"Песняры" і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка Чэслава Нэмэна — ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры” — найперш яго “залатога складу” — з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Сёння друкуем успаміны ўдзельнікаў той сустрэчы — заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча (пачатак ягонага маналогу быў апублікаваны ў “К” № 9 за 2014 г.) і Леаніда Барткевіча.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»