Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Жэсць!” ці спектакль “толькі для аграгарадка”?
Гэта было яшчэ на пачатку тэатральнага сезона. Вырашыў даведацца, якімі прэм’ерамі збіраюцца здзівіць гледача несталічныя драматычныя тэатры. У Інтэрнэце выпадкова трапіў на старонку бабруйскага гарадскога партала, дзе і знайшоў інфармацыю такога кшталту. Сярод заяўленых пастановак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча значыўся спектакль па п’есе Васіля Ткачова “Без Ягора будзе гора”. У анатацыі паведамлялася пра выканаўцаў галоўных роляў у спектаклі, каротка быў выкладзены сюжэт. А далей я прачытаў фразу, якая прымусіла задумацца і якую цытую далей: “Спектакль прызначаны для паказу ў аграгарадках, санаторыях і сельскай мясцовасці, але, магчыма, яго ўбачаць і бабруйчане”. Дык што ж гэта за такое тэатральнае мастацтва, якое, магчыма, убачыць гарадскі глядач, а магчыма — не ўбачыць?
Лінія дзіцячага кіно: стаўка на "цуд..."
У кінатэатрах краіны ідуць паказы прыгодніцкай карціны “Цуд-востраў, або Палескія рабінзоны” па хрэстаматыйным творы Янкі Маўра.
“Маленькі татаў герой”: пра адзін надпіс на дзіцячай маечцы
З чаго пачынаецца любоў бацькоў да сваіх дзяцей? І — дзяцей да бацькоў? Усё проста і зразумела, але — вельмі асабіста для кожнага з нас. Апроч повязей крэўных ды кроўных, апроч дабра і пяшчоты, клопату ды невыказнай словамі любові, ёсць такія моманты, якія мы запамінаем і пасля прыгадваем: вось тады, у гэты самы момант, малыш падарыў усмешку ад свайго чарговага подзвігу маленькага чалавека і нагоду моцна-моцна прыціснуць немаўля да сябе…
Няякасна не хочацца? "Пішыцеся" ў Лондане...
Наколькі сёння ў грамадстве запатрабавана фальклорная музыка? З якімі клопатамі сутыкаецца калектыў, што папулярызуе такі від спадчыны? Паспрабую адказаць на гэтыя пытанні праз прызму дзейнасці “Купалінкі”, творчы шлях якой пачаўся ў далёкім ужо 1966 годзе дзякуючы намаганням славутага Генадзя Цітовіча. Ад пачатку была зададзена высокая планка, якую мы не маем права апускаць.
Абяцанага чатырнаццаць гадоў чакаюць
Гэтым разам пад час пятага па ліку аўтатура наша “Хонда” пракаціла нас па Міншчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне. І ў чарговы раз пабачылі шмат цікавага. Пад час вандроўкі дарэчным падалося параўнанне: у лепшым сваім “варыянце” сельскі работнік культуры на сёння — нібыта хутаранін: няма важкай дзяржаўнай падтрымкі, значыць спадзявацца трэба толькі на ўласны хлебаробскі талент. Скажам, замест неўраджайнай пшаніцы вырошчваць гарантаваную па хоць нейкай аддачы бульбу, памяняць “грошанасычаны” трактар на вясёлага каня — і выжыць, і адкласці капейчыну, і не баяцца заўтрашняга дня, і знайсці сябра-спонсара, які адрамантуе табе цвілы ад дажджу дах… Чым не аптымізацыя ў самым здаровым сялянска-гаспадарчым прачытанні? Толькі вось прынцып такой разумнай самадастатковасці спрацоўвае не паўсюль. Таму і скіроўваемся пастаянна на раёны, каб адшукаць сярод пустазелля ядранае зерне станоўчага вопыту, што прарасце нават на занядбаным палетку.
Піяр для бібліяфоба
Пры расійскім часопісе «Сучасная бібліятэка» плённа дзейнічаюць дыскусійныя пляцоўкі ў сацыяльных сетках, магчымасці якіх актыўна выкарыстоўваюць бібліятэкары, чытачы, педагогі, пісьменнікі. І кожнага цікавіць канкрэтны адказ на адзінае пытанне: якой павінна быць сучасная бібліятэка. Новы імпульс дэбатам дадала і рэформа маскоўскіх бібліятэк. Сёння мы прадстаўляем нашым чытачам «нарэзку» меркаванняў, ідэй і прапаноў па далейшым удасканаленні бібліятэчнай справы, што нарадзіліся пад час тых дыскусій. Падаецца, яны больш чым цікавыя ва ўмовах мадэрнізацыі бібліятэк і ў нас.
Апаратуру трэба пастаянна абнаўляць
Галоўная адметнасць Хойніцкага раёна ў тым, што гэтая зямля пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы. І менавіта такая адметнасць паўплывала на далейшае развіццё мясцовай культуры. Яна, як мяркуе кіраўніцтва раёна, павінна падтрымліваць дух людзей, павінна быць гаючай ды ачышчальнай. Так, у краі даўно прызвычаіліся да самаахвярнасці.
Вучоба он-лайн, замест кніжкі — відэа?
Беларускі гітарыст Віталь ТКАЧЭНКА, які працягнуў навучанне ў Амерыцы і цяпер там жыве і працуе, ужо вядомы чытачам (гл. “К” № 5 за 2014 г.). Але калі ранейшая размова з ім была прысвечана таму, што патрабуе тамтэйшая сістэма навучання ад студэнтаў, дык гэтая публікацыя — пра патрабаванні да выкладчыкаў і самі ўмовы іх працы. Цікава, што прыехаўшы больш як на месяц прадстаўляць у Расіі фірму па вырабе музычных інструментаў і сумясціўшы гэта з майстар-класамі на радзіме, Віталь увесь час… працягваў выкладанне — он-лайн.
Экшн з “прызямленнем”
Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, які летась распачаў працу шыкоўным майстар-класам мастацкага кіраўніка маскоўскага Цэнтра імя У.Меерхольда Віктара Рыжакова, сёлета працягнуў сваю дзейнасць прэзентацыяй пастановак маладых рэжысёраў. Гаворка пакуль ідзе пра накіды да спектакляў, але “лабараторыя рэжысёрскіх праектаў”, як пазначае сваю працу Цэнтр, ужо дэманструе значны патэнцыял і нават пэўны вынік. Адну з работ рэжысёраў (яна, вядома, мусіць развіцца ў паўнавартасны спектакль) ужо ўпадабаў і запрасіў на сваю сцэну мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Гарцуеў.
Папсавікоў толькі шкада...
У Мінску на гэтым тыдні працягнулі ўручэнне музычных узнагарод па выніках мінулага года. Уласна, лепшых беларускіх выканаўцаў пачалі адорваць прызамі яшчэ ў канцы 2013-га: спачатку гэта была прэмія ад музычнага партала, а следам — Нацыянальная музычная прэмія. У пачатку лютага сваіх лаўрэатаў выбрала адна з радыёстанцый, у мінулы ж аўторак “сястрыцам па завушніцах” у выглядзе стылізаваных грамат раздаў сайт “Experty.by”.
Ісціны беларускага Фаўста
Творчасць народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Арлена Кашкурэвіча — гэта настойлівы пошук адказу на вечнае біблейскае пытанне чалавецтва: “Што ёсць ісціна?”. Эсхаталагічны роздум аб лёсах свету і чалавека — асноўны ў светапогляднай сістэме мастака, што б той ні ствараў: станковыя графічныя цыклы ці мастацкае афармленне кніг, экслібрысы ці асобныя аркушы.
Таксі ў музей
Што рабіць, калі маеш усяго некалькі гадзін у незнаёмым горадзе і вялікае жаданне пазнаёміцца з яго музеямі? Вядома, скарыстацца таксі. Асабліва, калі яно — музейнае.
Лесвіца ў...
Днямі ў рэдакцыю прыйшоў ліст з Гродна — неабыякавыя гараджане хвалююцца за лёс лесвіцы, пабудаванай больш за 60 гадоў таму.
І тчэ… юначая рука
У адным з пакояў Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці грукаюць кросны. Паступова атрымліваецца карунак, закладзены ў нітах. Творчую атмасферу час ад часу парушае голас Валянціны Струнец, дырэктара ўстановы. Жанчына падказвае, што і ў якой паслядоўнасці неабходна рабіць. За кроснамі — яна і чацвёра юнакоў: Андрэй Варанчук, Максім Лямачка, Сяргей Горбік і Сяргей Картавых вучацца ткаць.
Для радасці
Адным з кiрункаў дзейнасцi ўстаноў культуры Мазыршчыны з’яўляецца адраджэнне беларускай культуры: народных звычаяў, абрадаў, традыцый, рамёстваў. Яркiм доказам таму можна лiчыць дзейнасць ансамбля народнай музыкi “Радунiца”. Гэта першы на Гомельшчыне калектыў, які пачаў працаваць у змешаным жанры. Ён створаны з невялiчкай групы аматараў беларускага фальклора раённага Дома культуры ў сакавiку 1989 года. Яго арганiзатарам стаў дырэктар раённага дома культуры Мiкалай Туравец — чалавек з творчай душой i cэрцам, поўным любовi да песеннага, музычнага i танцавальнага мастацтва.
"Нашых публіка не бачыць ва ўпор..."
У маі на “Еўрабачанні-2014” у Даніі нашу краіну прадставіць спявак ТЭА (ён жа — Юрый Вашчук) з песняй “Cheesecake”. Беларускі адборачны тур да гэтага конкурсу, як вы памятаеце, скончыўся традыцыйным “разборам палётаў”, калі дуэт “Макс Лорэнс & ДзіДзюЛя” аспрэчыў вынікі “спаборніцтва”, заявіўшы вусна і эпісталярна, што на самой справе пераможцам з’яўляецца ён. Але страсці бушавалі нядоўга: пераглядаць вынікі адбору не сталі. Маё інтэрв’ю з Юрыем-Тэа, што задумвалася як візітоўка артыста і перарасло ў сур'ёзную гутарку з узніманнем шэрагу праблемных кропак айчыннага шоу-бізнесу, і пачалося з успамінаў пра тую гісторыю...
Як паказваць інсіт?
Выстаўка работ Алены Кіш “На шчасце” ў Галерэі Міхаіла Савіцкага выклікала абмеркаванні і ў Інтэрнэце. У сацыяльных сетках былі выказаны думкі і наконт далейшай працы па папулярызацыі спадчыны мастачкі, заўвагі ў дачыненні да пабудовы экспазіцыі. Гутарка, якая разгарнулася паміж куратарам выстаўкі, галерыстам і культуролагам Таццянай БЕМБЕЛЬ, філосафам, культуролагам Вольгай ШПАРАГА, сацыёлагам Ірынай САЛАМАЦІНАЙ, старшынёй агульнага сходу ўдзельнікаў ТАА “Тут Бай Медыя”, заснавальнікам УП “Надзейныя праграмы” Юрыем ЗІСЕРАМ, дае падставы паглядзець на “з’яву” Алены Кіш і яе творчасць у розных кантэкстах. Урэшце, жывая прафесійная палеміка — заўжды на карысць, таму са згоды яе ўдзельнікаў публікуем фрагменты.
Чалавек Сонца
Прайшло дзесяць гадоў з дня заўчаснай смерці Уладзіміра Кузменкі — цудоўнага піяніста, педагога, таленавітага арганізатара і кіраўніка, уганараванага званнем заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Тэрмін, адпушчаны яму лёсам, аказаўся крыўдна кароткім, але ж колькі паспеў зрабіць гэты музыкант!
Якімі незаспакоенымі мы былі…
Пішу пра тое, як я працавала на пасадзе начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Напісала невыпадкова. Усе, хто побач са мной — маладыя, людзі больш сталага веку, — просяць распавесці пра тыя гады, тыя праблемы, якія даводзілася вырашаць для таго, каб культура Віцебшчыны не згубіла нажытыя традыцыі, але і заставалася заўжды маладой. Пішу, а час падціскае: з леташняга лістапада пайшоў мне ўжо восьмы дзясятак. Трэба спяшацца…
Які лёс чакае “Берагіню”?
Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала рэзананс сярод чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага этнапраекта. Сёння мы публікуем чарговы ліст.
“Песняры” і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка Чэслава Нэмэна — ураджэнца вёскі Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком артыстаў ансамбля “Песняры” — найперш яго “залатога складу”. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і па сёння ладзіцца славуты фестываль песні. Аснова сённяшняга артыкула — успаміны ўдзельніка той сустрэчы Уладзіслава Місевіча.
Крэатыў + гусь =...
22 лютага ў аграгарадку “Белая Дуброва” адбыўся кірмаш “Гусінае свята”, які праводзіцца толькі на Касцюковіччыне.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»