Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Якім стане наш цырк і ці варта сцерагчыся праграм замежных канкурэнтаў?
Нагодай для напісання гэтага матэрыялу стала нядаўняя прэс-канферэнцыя ў Беларускім дзяржаўным цырку, дзе аб свежай праграме і перспектывах развіцця ўстановы распавядалі, у прыватнасці, яе новыя дырэктар Уладзімір Шабан і мастацкі кіраўнік Вітаўтас Грыгалюнас. А каб выявіць агульнарэспубліканскую тэндэнцыю, мы звярнуліся па каментарый і да кіраўніка Гомельскага дзяржаўнага цырка. Такім чынам, якім жа быць цыркавому мастацтву ў ХХІ стагоддзі, што цікава гледачу і ці з'яўляюцца пагрозай для цыркаў на постсавецкай прасторы праекты кшталту "Cirque du Soleil" (прынамсі, білеты на прадстаўленні апошняга ўвосень былі раскуплены ці не ў першы тыдзень).
Ab Ovo…
Неяк прыгадалася ў Год гасціннасці… Калісьці цудоўны паэт Віця Стрыжак распавядаў у ахвотку, як у яго роднай Заспе гаспадары спрадвек сустракаюць гасцей: “З прыязнай усмешкай і сырым яйкам!” Тое яйка абавязкова трэба выпіць прама на ганку. Для замацавання, так бы мовіць, сяброўства на вякі… Адкуль хітрыя заспянцы даведаліся, што ўсё ў гэтым свеце пачынаецца ад яйка, а сканчваецца яблыкам, усё часцей цяпер — польскім ці малдаўскім? Між тым, рэчыцкія сады непадалёк ад Віцевай магілы квітнеюць увесну з шалёнай сілай… Пад час хакейнага чэмпіянату Мінск наведаюць тысячы гасцей. Ці хопіць на ўсіх такіх умоўных яек? Усмешак пры належным папярэднім трэнажы павінна хапіць.
Ці быць "Берагіні"? І якой...
Больш за трыццаць гадоў таму, калі я ў сваіх праектах імкнуўся ўкараняць у практыку ідэі аднаўлення і пераймання традыцыйных мастацкіх праяў (спачатку — найперш харэаграфіі) мясцовай культуры, быў упэўнены, што гэтая праца дасць плён. Так яно і атрымалася! Па-першае, нарадзіўся і сцвердзіў сябе на Беларусі фальклорны фестывальны рух “Берагіня”. Па-другое, што паказальна, актыўна прабіваецца ініцыятыва ўваходжання ў беларускасць менавіта “знізу”. І гэта радуе.
Аптымізацыя? Не. Рэканструкцыя!
І апошняя частка нашай аўтавандроўкі. Апрача Паставаў, гаворку пра культурныя брэнды якіх распачалі яшчэ ў папярэднім артыкуле, далейшымі прыпыначнымі пунктамі на маршруце сталі ўстановы культуры Мядзельскага і Вілейскага раёнаў. Забягаючы наперад, зазначым, што найбольш важкай для газетнага аналізу з’явай нам падалося развіццё музейнай справы ў Паставах і Вілейцы. Дзве вельмі розныя па сэнсавай скіраванасці ўстановы здолелі выкарыстаць усе магчымыя рэзервы для таго, каб якасна пашырыць маштабы музейнага ўплыву. Інакш кажучы, гаворка пра тое, як можна “ўзбуйніць” наяўны брэнд і прымусіць яго працаваць з падвойнай, так бы мовіць, аддачай. Але не будзем парушаць храналогію паездкі.
З “Царскага Сяла” да Палаца вялікіх князёў
Напрыканцы мінулага месяца адбылося падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве паміж беларускім музеем “Замкавы комплекс” Мір” і музеем “Палац вялікіх князёў літоўскіх”, што не так даўно пасля рэканструкцыі адкрыўся ў Вільнюсе. Каб даведацца пра значнасць падпісання Дамовы ды ўсе перавагі ад яе для беларускага боку, карэспандэнт “К” задаў пытанні дырэктару Замкавага комплексу “Мір” Вользе ПАПКО.
Самасць Цэслера
Калі ў сучаснай Беларусі ёсць культавыя мастакі, значыць, Уладзімір ЦЭСЛЕР — мастак культавы. Ягонае імя на слыху не першае дзесяцігоддзе: выстаўкі, узнагароды, размаітыя новыя праекты... Але ці не найважнейшым дасягненнем аўтара можна лічыць тое, што некаторыя яго візуальныя хіты ўспрымаюцца папраўдзе як “народныя”. Выпадак для цяперашняга часу, бадай, унікальны. Мэтру дызайну (“Дарэчы, метр шэсцьдзясят пяць”, — дасціпна ўдакладніў ён свой рост) ніяк не выпадае скардзіцца на брак публічнай увагі. Тым не менш, пра гэтую асобу вядома далёка не ўсё. Некаторымі сваімі гісторыямі, задумамі і ацэнкамі Уладзімір Якаўлевіч падзяліўся з рэдакцыяй “К” у новым фармаце, што мы мяркуем прадоўжыць і надалей: "Рэдакцыйная планёрка з...". Ды ў дадзеным выпадку пытанні нашых супрацоўнікаў былі хутчэй дадаткам да цікавых маналогаў, таму мы вырашылі іх апусціць.
Парнат сарваўся з прывязі!..
31 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстаўка, а больш дакладна — інтэрактыўны выставачны праект пад загадкавай назвай “Парнат 84 — 11Б”. І адразу адзначу вось што. Па шчырасці, большасць сучасных “простых” гледачоў на выстаўках не прывыкла “ўключаць мазгі”, задавальняючыся зразумелым сюжэтам “карцінкі” і яе назвай. Месэдж, аўтарская замаскіраваная дактрына, што чытаецца паміж радкоў, у падобных творах пакуль — цяжкая праца для розуму і душы шараговага наведвальніка. Акрэсліўшы адзін з кірункаў раздуму пра падзею, зробім яе аналіз.
Не плачце па ім...
Наша краіна шчодра адорана незвычайнымі асобамі. Праўда, не ўсе з іх пакуль па вартасці ацэнены сучаснікамі. Больш за тое: не ўсе яны папросту вядомыя. Мастака Валерыя Ляшкевіча ў Гомелі ведаюць хутчэй як пацешнага старога, які жыве і сілкуецца на Чыгуначным вакзале ды прадае свае карціны на ўваходзе ў знакаміты палацавы парк.
Амплітуда фарбаў. З цынамонам
“Сёння — гэта мы”. Так смела 20 маладых мастакоў Брэстчыны заявілі пра сябе сваімі работамі, якія экспануюцца ў нядаўна абноўленай выставачнай зале Абласнога грамадска-культурнага цэнтра.
"Сем прыгажунь"
Два погляды на балет Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета
Музейная прастора сярод кніг
Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш — падзея для аматараў кніг ды супрацоўнікаў айчынных бібліятэк, многія з якіх на некалькі дзён прыязджаюць у беларускую сталіцу, каб пазнаёміцца з навінкамі кнігадрукавання ды з іншымі цікавосткамі.
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
...Такім чынам, першая сустрэча мастака з Беларуссю адбылася, мабыць, у сувязі з тым, што на Міншчыне даўно ўжо жылі родзічы ягонай былой жонкі, якія да мастака ставіліся з павагай, нягледзячы на яго сямейныя перыпетыі. Тым больш, Пахітонаў даўно жыў з малодшай сястрой Мацільды — Яўгеніяй. А яшчэ мастак ведаў, што ягоны сябра Ілья Рэпін амаль дзесяць гадоў таму купіў у мястэчку Здраўнёва, што за 16 вёрст ад Віцебска, невялічкі маёнтак, і быў вельмі задаволены: “...Край — цёплы, народ — разнастайны: ёсць беларусы (пануючае племя), палякі, літва і яўрэі!..” (з ліста да Валянціна Сярова).
"Дык хто ў тэатры гаспадар?"-2
Мае развагі ў працяг артыкула Надзеі Бунцэвіч ў "К" № 5 за 2014 год выкліканы агульным сходам калектыву сталічнага Тэатра юнага гледача, што адбыўся ў чацвер з удзелам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі. Падаецца, трупа ўзяла першынства над нядаўна прызначаным дырэктарам, што паабяцаў сысці ў выпадку, калі паразуменне так і не будзе дасягнута. Урэшце, так было агучана на тым самым сходзе, які ўжо прайшоў у неацяпляльным будынку колішняга кінатэатра” Электрон”, што не функцыянуе які год і дзе размешчаны без камфорту службы тэатра. Дарэчы, сход адбываўся ў “стаячым фармаце”: прысесці ў зале экс-“Электрона” няма дзе.
Майстэрства (анты)плагіяту
Задоўга да з’яўлення драматурга Святланы Бартохавай у Інтэрнэце праз афіцыйны сайт або ў якасці карыстальніка сацыяльных сетак, знаёмыя папярэджвалі аўтара пра факты прысваення яе твораў (карацей, плагіят). Каб заявіць пра сапраўднае аўтарства і пазнаёміць прыхільнікаў паэзіі са сваёй творчасцю, Святлана, скарыстаўшыся парадай, завяла персанальную старонку на расійскім серверы з вершамі, дзе і размясціла свае творы. Праз некаторы час карыстальнікі гэтага рэсурсу пачалі пакідаць станоўчыя водгукі, каментарыі. У жыцці літаратара з’явіўся такім чынам прыемны момант зносін з віртуальнымі сябрамі. А вось пра тое, што адбылося далей, Святлана Бартохава распавяла ў сваім блогу.
І тчэцца, і спяваецца...
На Маларытчыне пабывала дэлегацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама. Спецыялісты наведаліся, каб не толькі паглядзець на вынікі працы, але і пераняць вопыт арганізацыі работы ва ўстановах культуры раёна.
Звычайны сялянскі Бог…
У Малой зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — выстаўка “Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона”. Гэта вынік сумесных намаганняў Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея.
І прызыўнік, і вайсковец
Адным з лаўрэатаў Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стаў народны вакальны ансамбль “Памяць сэрца”, які больш за тры дзесяцігоддзі прадстаўляе нашу краіну на міжнародных фестывалях і конкурсах. За гэты час калектыў удзельнічаў у некалькіх тысячах канцэртаў — як у гарадах нашай краіны, так і ў Маскве, Туле, Смаленску, Кіеве, Харкаве. З 1997-га мастацкім кіраўніком і хормайстрам ансамбля “Памяць сэрца” з’яўляецца Галіна МАЦЯС, якая распавядае чытачам “К” гісторыю калектыву і пра яго перспектывы.
“Гледачы не дазволяць спыніць праект”
Акрамя народнай любові і прызнання, праект тэлеканала “АНТ” “Я пяю!” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітых дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з няпоўных і шматдзетных сем’яў.
Выніковая калегія-2014
Выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася ўчора ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі. Матэрыялы пасяджэння чытайце ў наступных нумарах газеты "Культура". Фотарэпартаж з вялікага сходу работнікаў сферы культуры і дзеячаў мастацтва прадстаўлены ў дадзеным нумары.
Скарбы, знойдзеныя на памежжы
У адным альбоме і паралельнай яму веб-старонцы сабрана амаль 800 фатаграфій, якія ахопліваюць гісторыю ХХ стагоддзя на беларуска-польскім памежжы. Тут беларускія Сапоцкін, Лунна, Воўпа і Ваўкавыск, а таксама Камянец, цяперашнія польскія Кляшчэлі і Гайнаўка.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»