Драўляны птах на дачным участку
Можа і ёсць людзі, цалкам пазбаўленыя прагі збіральніцтва, але мне такіх сустракаць не даводзілася. У адных гэтая жарсць праяўляецца спантанна, у іншых — мае акрэслены вектар і канцэптуальны грунт. Гэта, дарэчы, не такая ўжо рэдкая з’ява, калі нехта аздабляе сваю асабістую прастору не тым, што лічыцца вартым, а тым, з чым камфортна асабіста яму. З такім чалавекам мне давялося сустрэцца. Гэта мастак Уладзімір Цвірка. Ён патэлефанаваў у рэдакцыю і запрасіў на сваё лецішча карэспандэнта, каб той паглядзеў на аўтэнтычны вятрак, што стаіць на ягоным участку.