Дзе прапісаны Дзед Мароз?
Я жыву за Мінскай кальцавой аўтадарогай і штодня карыстаюся электрычкай, або, як яе цяпер называюць, “прыгарадным цягніком эканом-класа”. Тыя паўгадзіны, што мой “эканом-клас” ідзе да Мінска, рэдка выпадае правесці ў цішыні, заглыбіцца ў кнігу ці зрабіць сякія-такія запісы, бо па вагонах сноўдаецца зграя “карабейнікаў”, якія пастаўленымі (“каманднымі”, як кажуць у войску) галасамі рэкламуюць свой тавар: чытво ў дарогу, прылады для кухні, штосьці для прысядзібнай гаспадаркі, сада-агарода і гэтак далей. Іншым разам яны, мякка кажучы, напружваюць…