Сёння пра падрыхтоўку да Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе праз некалькі месяцаў у беларускай сталіцы, кажуць ці не ўсе. Яно і не дзіва: білеты на гульні нашай зборнай ужо практычна раскуплены! Але за пытаннямі пра будаўніцтва гатэляў, стварэнне сувенірнай прадукцыі, размяшчэнне шматмоўных указальнікаў і нават курсаў англійскай мовы для таксістаў ды міліцыянераў забываюць пра ўстановы культуры, і найперш — музеі.
Наша госця — доктар медыцынскіх навук, прафесар Ірына КАСЕНКА. У кастрычніку яна ў складзе дэлегацыі нашай краіны брала ўдзел у чарговым кангрэсе Еўрапейскага анкагінекалагічнага таварыства ў Ліверпулі. Такія кангрэсы ладзяцца раз на два гады ў гарадах, якія з’яўляюцца славутымі культурнымі асяродкамі і маюць моцны навуковы патэнцыял. Карэспандэнт “К” звярнуўся да спадарыні Касенка з пытаннем пра культурны аспект таго, чым ёй запомніўся Ліверпуль.
Амаль месяц доўжыўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, падарыўшы гледачам 19 спектакляў (многія з іх паўтараліся неаднойчы) з 8 краін свету.
Канцэрт калектыву Белдзяржфілармоніі “Купалінка” — заўсёды яркая падзея. Не стала выключэннем і чарговае выступленне фальклорнага гурта ў рамках сёлетняй “Беларускай музычнай восені”. Гэтым разам — у супольным канцэрце з “Прымакамі” — музычным калектывам з Міхалова (Беласточчына, Польшча).
“…Вяду сшытак, куды запісваю сайты, да якіх потым звяртаюся пад час працы. У спісе — ужо дзесьці 800 адрасоў, якія больш-менш зацікавілі мяне”, — кажа Аляксандр ЗІНКЕВІЧ і дзеліцца сваім досведам прафесійнай працы ў Сеціве.
Той, хто наведае традыцыйную штогадовую выстаўку “Экспануецца ўпершыню” ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, зможа на свае вочы пераканацца, як хутка бяжыць час і паўсядзённасць становіцца гісторыяй.
Юбілейны “Лістапад”, акрамя багатай міжнароднай праграмы, радуе і беларускім прадстаўніцтвам у асноўных конкурсах. Гэтую тэндэнцыю яшчэ пад час папярэдняй прэс-канферэнцыі акрэсліў генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Алег Сільвановіч, нагадаўшы, што сёлета Нацыянальная кінастудыя святкуе 85 гадоў з дня заснавання.
Сёлета спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” ўзнагароджаны славуты літоўскі артыст Юозас Будрайціс. Узнагароджанне, па традыцыі, адбылося пад час адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” — на сцэне Палаца Рэспублікі.
Амаль месяц доўжыўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, падарыўшы гледачам 19 спектакляў (многія з іх паўтараліся неаднойчы) з 8 краін свету.