Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Мінск: праз прызму часу
Мінск — сталіца суверэннай еўрапейскай дзяржавы, і гэтая акалічнасць вымагае іншага погляду на гісторыю горада. І насамрэч, сённяшняя даведачная, папулярная і асветніцкая літаратура пра сталіцу ахоплівае ўсю тысячагадовую гісторыю апошняй — ад заснавання горада да нашых дзён. У гэтым рэчышчы напісана і кніга журналіста Віктара Корбута “Минск. Лучший вид на этот город”.
Экспрэсія. Восень. Музыка
Дзяржаўны камерны хор Беларусі на чале з Наталляй Міхайлавай адзначае сваё 25-годдзе. Юбілейны канцэрт калектыву адбудзецца на 39-м Міжнародным фестывалі мастацтваў “Беларуская музычная восень”, што праходзіць з 15 кастрычніка да 3 лістапада.
Легітымізацыя “шэрага” хобі
26 ліпеня Дзярждума Расійскай Федэрацыі прыняла новы Закон, скіраваны супраць “чорных капальнікаў”. Падобна, суседзі вырашылі разабрацца з імі ўсур’ёз. Толькі за незаконнае выкарыстанне металадэтэктара можна атрымаць штраф памерам у некалькі тысяч долараў. За пашкоджанні культурнага пласта помніка спадчыны прадугледжана ўжо крымінальная адказнасць: да шасці гадоў зняволення. Якое дачыненне гэтыя заканадаўчыя інавацыі суседняй дзяржавы маюць да нашых рэалій? На думку экспертаў — самае непасрэднае! Тут спрацуе прынцып спалучаных пасудзін, і расійскія ўладальнікі металашукальнікаў будуць выкарыстоўваць іх на нашай тэрыторыі, дзе ім пакуль што нічога страшнага не пагражае.
Калі ў ліфце — чыста
Паспрачаліся з сябрам: як вызначаць узровень культуры індывідыуума і грамадства ў цэлым? А сябра — філолаг, стомлены педагагічнымі эксперыментамі, таму заняў прынцыповую пазіцыю і з яе не саступае катэгарычна: маўляў, той узровень культуры вызначаецца правільнасцю пастаноўкі націскаў у словах; маўляў, хто вымавіў, напрыклад, "у ліфцЕ" ці "пазвОніш" — той побач з культурай і блізка не стаяў. Прынамсі, ягоныя старшакласнікі з націскамі сябруюць. А я ў адказ — свой контраргумент: "Дык чаму на школьных дварах такі мат пануе? Якая ж гэта культура?"
У чэраве Траянскага каня
Доўгі час з’яўляючыся рэзідэнтам вядомай берлінскай арт-сядзібы “Тахелес”, я меў унікальную магчымасць назіраць за арт-працэсам у Германіі і нават, час ад часу, браць у ім актыўны ўдзел. Сваімі назіраннямі ды развагамі ў адносна ўспрымання ў замежжы айчыннага актуальнага мастацтва ды ягонай рэпрэзентацыі паспрабую падзяліцца з чытачамі “Культуры”.
І гарадская туга адступае…
На гэтым тыдні Гомельскі палацава-паркавы ансамбль узначаліў Аляксандр ГОСЦЕЎ. Кансерватары ўсхваляваліся, крэатыўшчыкі запляскалі ў далоні. Новы кіраўнік быў дагэтуль дырэктарам Палаца культуры ў Беліцы, слаўнага сваім прыязным стаўленнем да рок-руху. Сімптаматычна і тое, што Госцеў па сёння з’яўляецца кіраўніком хіп-хоп-гурта “Гарадская туга”. Госцеву — 36 гадоў. Ён — з ініцыятыўнай каманды колішняга начальніка ўпраўлення культуры Алега Рыжкова. Па двайной вышэйшай адукацыі Аляксандр — і інжынер-энергетык, і менеджар культурна-сацыяльнай сферы. Спалучэнне, як падаецца, — невыпадковае: культура без укладання энергіі — субстанцыя мёртвая. Пра гэта і гаварылі.
Тры коды беларусаў
Не так даўно ў Мінску адбыўся ХV Міжнародны з’езд славістаў, які сабраў больш за 600 даследчыкаў з 35 краін свету. Некаторыя з замежных вучоных займаюцца пытаннямі развіцця беларускай культуры і мовы. Адзін з іх — кіраўнік камісіі па славянскіх моўных кантактах пры Міжнародным камітэце славістаў, нямецкі вучоны Герд ХЕНТШЭЛЬ — распавёў чытачам “К” пра свае навуковыя напрацоўкі.
Пакліканне сінтагмы
“Я жыву днём пазаўчорашнім, учорашнім і, нарэшце, сённяшнім. Даследаванне гістарычнай матрыцы — тэма невычэрпная. Не пра нас сказана, але мы — таксама краіна з непрадказальным мінулым. Мы кажам пра еўрапейскі культурны код і прадчуваем яго арыентаванасць. Мы кажам пра Захад, але маем на ўвазе Усход. Мы кажам пра Усход, але для нас ён — на Поўдні. Траекторыя гістарычнай памяці абумоўлена сённяшнімі чаканнямі і марамі. Я будую свой уяўны горад, горад памяці, горад-поліс як пачатак, як наканаванне…”
Ці любіце вы Шварца?
Скажу шчыра, што я — даўняя прыхільніца праектаў, якія ладзіць піяністка Таццяна Старчанка ў “Музычнай гасцёўні” Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Імкнуся іх не прапускаць, бо ўсе яны — цікавыя ды адметныя.
Элітарнае мастацтва для паспалітага чалавека
Ёсць творцы, якія вельмі аператыўна рэагуюць на з’яўленне новых тэхналогій, на змены ў кан’юнктуры мастацкага рынку і ў густах гледачоў. Вечны пошук новых сродкаў выразнасці дзеля таго, каб здзівіць аўдыторыю ды займець імідж “сучаснага” мастака, для іх — калі не сэнс, дык вельмі важны чыннік творчасці. Іншыя ж прытрымліваюцца традыцыйнага, праверанага часам інструментарыя і стылістыкі, мяркуючы, што сродкі выяўлення — справа другасная: маўляў, былі б думкі, а словы — знойдуцца, адпаведна, знойдзецца і аўдыторыя. Такі мастак звычайна мае кола сваіх гледачоў, з якімі на працягу творчай кар’еры здолеў наладзіць ментальны дыялог.
Аб самым простым…
Валянцін Распуцін у адной са сваіх аповесцяў пісаў: “Чатыры апірышчы ў чалавека ў жыцці: дом з сям’ёй, праца, людзі, з кім разам і ў святы і ў будні, ды зямля, на якой стаіць твой дом”. Гэтыя словы даволі дакладна адлюстроўваюць сэнс п’есы амерыканскага драматурга Торнтана Уайлдара “Наш гарадок”. Прэм'ера пастаўленага па ёй спектакля адбылася 21 верасня ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста + усе артыкулы цыкла
…Але запаветнай марай Мінейкі было арганізаваць у Грэцыю экспедыцыю землякоў-археолагаў. Ён верыў, што адкрыццём антычнай Дадоны старажытныя скарбы аніяк не вычэрпваюцца. Забягаючы наперад, скажу, што праз гады Зігмунд падрабязна распрацаваў горны маршрут, які мусіў прывесці яго да легендарнай сталіцы цара Пірра. Пірр — таленавіты палкаводзец, уладар Эпіра і Македоніі, быў стрыечным пляменнікам і, у той жа час, траюрадным братам Аляксандра Македонскага (яго бацька — стрыечны брат і пляменнік Алімпіяды — маці Аляксандра). І пасля царавання Пірра, па перакананні Зігмунда, шмат чаго магло застацца ў старажытнай глебе…
Віртуальны свет для рэальнай асветы
Прыцягненне сучаснікаў да культурнай спадчыны — справа важная і неабходная. Таму ў музейнай практыцы Інтэрнэт — дапаможнік ледзь не першага парадку. Прыклад — досвед сталічнай мемарыяльнай установы народнага Песняра.
Куды, “Верабейкі”, лёталі?
Фальклорны гурт “Верабейкі” Любанскага раённага дома культуры прыняў удзел у маладзёжным абмене “Пазнаёмся са сваім суседам”, што адбыўся ў польскім горадзе Кракаў. Арганізатарам абмену выступіў тамтэйшы Комплекс механічных школ № 1.
Сусвет у амулеце
У часе археалагічных раскопак на тэрыторыі старажытнага Бярэсця было знойдзена шмат мініяцюрных прывесак — найгалоўнейшага і самага распаўсюджанага атрыбуту жаночага ўпрыгожання Сярэднявечча сярод тых, што рабіліся з металу. Функцыя прывесак — абараняць іх уладальніцу ад злых сіл.
“Віцебскія старажытнасці”: сумоўе навукоўцаў
У мінулым стагоддзі ў Віцебску жыў і працаваў руплівец на ніве культуры Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (1863 — 1930 гг.). Ён быў педагогам, гісторыкам, спецыялістам музейнай справы, краязнаўцам.
“Гэта выглядала сапраўднай авантурай...”
“Вясёлыя, зялёныя, лупатыя…”, — першы вопыт работы ў анімацыі славутых “Песняроў” прыпаў менавіта на гэты мультфільм: “Квака-задавака” рэжысёра Уладзіміра ГОЛІКАВА. А вядомы хіт “Дружба” Барыса Савельева быў напісаны адмыслова да анімацыйнай стужкі Марты ЛУБЯНІКАВАЙ “Цімка і Дзімка”, створанай у 1975 годзе. Сёння пра тое ведаюць нямногія, але дзякуючы энтузіязму менавіта гэтых людзей — Уладзіміра Голікава і Марты Лубянікавай — кінастудыя “Беларусьфільм” займела ў свае часы секцыю мультыплікацыі. У 1970-я маладая пара — мастак і гісторык — прыехала ў Мінск, каб пачаць новае жыццё, і ў выніку стала “заснавальніцай” беларускай анімацыйнай школы. Вядомыя мультфільмы “Цімка і Дзімка” ды “Квака-задавака” рабіліся менавіта на студыі “Беларусьфільм”. Пра тое, якім быў золак беларускай анімацыі, карэспандэнт “К” папрасіў распавесці “піянераў” справы. Пра гэта будзе цікава даведацца цяпер, калі айчынная анімацыя заваявала прызнанне ў свеце. Як правіла, яна займае пачэснае месца на адмысловых беларускіх кінафорумах — “Лістападзіку” ды “Анімаёўцы”.
Непаўторныя творы Бога
“Беларусь сінявокая” — у галерэі “TUT.BY” адкрылася выстаўка фотамастака, выдаўца, дызайнера і этнографа, аўтара славутага аднайменнага фотаальбома Дзяніса Раманюка.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»