Музей Радзімазнаўства вярнуўся на радзіму
Днямі ў Музей радзімазнаўства Лявонпаля вярнуліся экспанаты, якія былі забраны ўвесну, пасля крадзяжу ва ўстанове (праблему гэтую газета ўзняла ў № 25). Супрацоўнікі Мёрскага раённага музея адчысцілі, адмылі іх. Вярнулася ўсё, што было вывезена (паводле спісу — 307 адзінак), нічога не трапіла ў іншыя ўстановы. Прывезлі прадметы супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі разам з раённымі музейшчыкамі. Цяпер у загадчыка мясцовага Цэнтра вольнага часу Таццяны Кліманскай з актывістамі — пара размяшчэння рэчаў у экспазіцыі. А ў хуткім часе ўстанову наведае і яе стваральнік — пісьменнік Сяргей Панізьнік, каб пракансультаваць па гэтым пытанні.