Як займець ансамбль- пабрацім?
Быць беларусам і ніколі ў жыцці не пабываць на Беларусі... З такой сітуацыяй знаёмы многія нашы суайчыннікі, што нарадзіліся ў аддаленых рэгіёнах Расіі. Пры гэтым яны захоўваюць родную мову, народныя традыцыі і нацыянальную ідэнтычнасць. Адна з такіх людзей — Людміла УРВАНЦАВА. Яна ўпершыню прыехала на зямлю продкаў з расійскага Кургана, узяўшы з сабой дачку і ўнука. Карэспандэнт “К” не абмінуў магчымасці сустрэцца з госцяй, якая, да ўсяго іншага, узначальвае Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Заўралля “Бацькаўшчына”, і задаць колькі пытанняў.