Сацыяльныя сеткі паведамляюць: у Кіеве, Астрахані, Боне, Нью-Ёрку актывізавалася дзейнасць так званых маленькіх вулічных бібліятэк. У скверах і на прыпынках грамадскага транспарту добраахвотныя прапагандысты літаратуры і чытання ўладкоўваюць імправізаваныя кніжныя паліцы.
21 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося добра арганізаванае святкаванне Сонцавароту, дзе паядналіся купальская, русальная і сёмушная абраднасці ды спеўны фальклор. І гэтая назва — слушная, бо святкаванне Купалля ў Беларусі павінна застацца ў традыцыйны тэрмін — з 6 на 7 ліпеня. (А не пачынацца аж за два тыдні, як сёлета чамусьці дэманстравалі мерапрыемствы ў розных кутках краіны. — Рэд.) Святкаванне ж Купалля ў дзень сучаснага Сонцавароту — новастворанае свята. Яго і трэба так называць.
У адзінаццаты раз Бабруйск збіраў сяброў Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы”. А ўсё пачыналася ў 1996 годзе, калі адбыўся Фэст аўтэнтычнага фальклору Беларускага Прыдняпроўя, у якім прынялі ўдзел каля 30 гуртоў з Беларусі і Украіны.
Абласная навукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк”, што прайшла ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Полацку, паставіла адказныя задачы: наладзіць карыснае супрацоўніцтва бібліятэчных устаноў Віцебшчыны, выявіць і вырашыць праблемныя моманты, сарыентаваць супрацоўнікаў на пошук новых форм і метадаў дзейнасці.