У расійскім Яраслаўлі, дзе Максім Багдановіч жыў з 1908 па 1916 год, знойдзены невядомы аўтограф нашага класіка. Пра гэтую сенсацыю мы паведамілі ўжо ў мінулым нумары. Сёння ж — падрабязнасці! Падзея стала магчымай дзякуючы даследчай працы, якая вядзецца ў сталічным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Пра пошукі і знаходку распавядае дырэктар установы Таццяна ШЭЛЯГОВІЧ:

У Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Заходнебеларускі рэгіён у паўстанні 1863 — 1864 гг.”. Музей ужо другі год выступае арганізатарам падобных мерапрыемстваў. Іх асаблівасць — прыцягненне да абмеркавання праблемных пытанняў беларускай гісторыі як прафесійных вучоных, так і краязнаўцаў, студэнтаў, вучняў, прадстаўнікоў грамадскасці, зварот да гісторыка-краязнаўчай працы ў рэгіёнах.
Пашанотны юбілей у Маі Львовіч! І як не нагадаць, што палову жыцця — амаль сорак гадоў паэтычнага натхнення — яна падарыла Беларусі!..
Нарадзілася Мая Давыдаўна 23 красавіка, а якога года — яна пазначае ў сваім вершы пад назвай “Да 80-годдзя ўкраінскага галадамору”: “…Нарадзілася Трыццаць Трэцяга году. Нарадзілася, каб не памерці з голаду. І за тое мучыць віна…”