Квадратура якасці
Якасць+беражлівасць=творчасць. Пагаджаюся, формула не прэтэндуе на арыфметычную дакладнасць. Ведаю, у сферы культуры і мастацтва рэй вядзе не алгебра, а гармонія. Аднак неаспрэчным падаецца і тое, што катэгорыі духоўныя існуюць (і досыць арганічна) паралельна з паказчыкамі, так бы мовіць, прагматычнага кшталту: сабекоштам, рэнтабельнасцю, канкурэнтаздольнасцю, аптымізацыяй, мадэрнізацыяй і рэсурсазберагальнасцю.
Калі ў сельскім клубе не працякае дах, а з шыбаў не свішча вецер — гэта беражлівасць, забяспечаная планавым фінансаваннем капрамонту. І калі ў канцэртнай зале пад час феерычнага канцэрта цёпла не толькі ад гарачых глядацкіх эмоцый — гэта высокая якасць абслугоўвання. А ўсё разам — штодзённая творчасць аддзела культуры, якая яскрава адсочваецца і ў духоўных, і ў гаспадарчых праявах. І не толькі ў Год беражлівасці...
Днямі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч заўважыў, што прыярытэты мадэрнізацыі эканомікі — якасць і беражлівасць. У нашым выпадку гаворка — пра беражлівую эканоміку якаснай cельскай культуры.
Далей