Сёння — Дзень абаронцаў Айчыны. Як жа сустракаюць свята нашы ваенныя музыканты: Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама Узорна-паказальны аркестр таго ж ведамства? Вядома — чарадой канцэртных выступленняў. Пра гэта і распавялі нам мастацкія кіраўнікі гэтых калектываў.
У бліжэйшыя гады ў Віцебску мае з’явіцца Музей Юрыя (Юдаля) Пэна. Пра гэта карэспандэнту "К" паведаміла загадчык філіяла "Мастацкі музей" Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Акуневіч. "Прынята рашэнне аблвыканкама аб яго стварэнні, — зазначыла яна, — і сёння ідзе праца над ягонай канцэпцыяй". Скарыстаўшыся магчымасцю пад час камандзіроўкі ў Віцебск, наш карэспандэнт распытаў кіраўніка распрацоўкі канцэпцыі будучай музейнай установы пра абрысы новага праекта.
20 лютага ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння гораду сертыфіката "Культурная сталіца Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2013". Самой імпрэзе папярэднічала прэс-канферэнцыя, на якой журналісты мелі магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам кіраўніцтва вобласці і горада, міністэрстваў культуры і інфармацыі, каардынацыйных органаў Садружнасці, акрэдытаваным у Беларусі дыпламатам краін СНД, дзеячам культуры.
Міністр культуры Барыс Святлоў сустрэўся з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны — былым першым намеснікам міністра культуры Аляксандрам Ульяновічам (злева) і колішнім вядучым інжынерам Галоўрампрам забеспячэння Георгіем Лазычэнкам.
У Быхаве, які вызначаны сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да правядзення гэтай маштабнай рэспубліканскай акцыі. У рамках апошняй адбудуцца работы як па добраўпарадкаванні гарадской тэрыторыі, так і па рамонце шэрагу аб’ектаў сацыякультурнай сферы.
Больш за 500 беларускіх кніг прадстаўлена на ХІV Вільнюскім міжнародным кніжным кірмашы, які праходзіць з 21 па 24 лютага ў выставачным цэнтры "LitEXPO".
Як вядома, мемарыяльны комплекс займае толькі частку тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Значны абшар фартыфікацыйнай сістэмы не задзейнічаны ні пад гаспадарчыя патрэбы, ні пад турыстычны маршрут. Зараз гэтая сітуацыя выпраўляецца.
У рамках правядзення ў Гродне праваслаўнай выстаўкі-кірмашу “Радасць слова” бібліятэкі абласнога цэнтра, а таксама шэраг мясцовых прыходаў атрымалі падарунак — факсімільныя выданні Слуцкага Евангелля. Гэтыя кнігі былі перададзены ў дар выдавецтвам Беларускага Экзархату.