Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Прыміце мае віншаванні з Ражджаством Хрыстовым.
Светлыя ражджэсцвенскія дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, што ўзнімае над буднямі ў радасным чаканні цуду. Простая евангельская гісторыя, якая здарылася больш за дзве тысячы гадоў таму, і сёння натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце, заахвочваючы іх стаць больш чыстымі і добрымі, накіраваць сілы на дапамогу бліжняму, адкрыўшы сэрцы насустрач міласэрнасці і любові.
У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэтае сямейнае свята ў коле блізкіх ля хатняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных сувязей і дзелячыся адно з адным усімі багаццямі душы. Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўзгадваючы сыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню.
Няхай жа Ражджаство аб’ядноўвае вас, дапамагае тварыць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай цудоўнай Беларусі.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
25 снежня 2012 года
Далей