Другая Нацыянальная тэатральная прэмія, вынікі якой былі падведзены 19 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, узрадавала і адначасова расчаравала куды больш за Першую. І ўжо адно гэта — радуе. Ажно да слёз. Дакладней, “праз слёзы”.
21 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася цікавая выстаўка — “Вайна 1812 года вачыма відавочцы. Графіка Хрысціяна-Вільгельма фон Фабера дзю Фора”. Экспазіцыя, што ўключае сто твораў, дае рэдкую магчымасць пабачыць тую вайну вачыма лейтэнанта 25-й пяхотнай дывізіі напалеонаўскай Вялікай арміі, які прайшоў ад Нёмана праз Віцебск, Смаленск, Барадзіно, Маскву і — назад, да гістарычна-памятнай для французаў Бярэзіны…