Прэзідэнцкі аркестр Беларусі на чале з Віктарам Бабарыкіным працягвае адзначаць сваё 10-годдзе знакавымі канцэртнымі праграмамі. Акурат сёння ў Палацы Рэспублікі малады, але ўжо добра вядомы ў свеце калектыў прадставіць чарговую — “Дым над вадой”, якая і стане фінальным акордам святкаванняў.
21 лістапада ў Віцебску распачнецца юбілейны, ХХV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Ён збярэ прадстаўнікоў 15 краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Кіпра, Кітая, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі і, вядома, Беларусі.
Прайшло больш за паўтара месяца, як у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася цудоўная выстаўка “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі”, і там жа, зусім нядаўна, — выстаўка “Марк Шагал: жыццё і каханне”.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 500 ад 8 лістапада 2012 года дзяржаўнымі ўзнагародамі краіны і ганаровымі званнямі ўшанавана вялікая група прафесіяналаў розных сфер. Сярод іх — работнікі культуры і дзеячы мастацтваў. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы да канца бягучага года ў Вільнюсе будзе ўстаноўлена памятная дошка Якубу Коласу, а таксама адноўлена памятная дошка Янку Купалу.
21 лістапада ў Віцебску распачнецца юбілейны, ХХV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Ён збярэ прадстаўнікоў 15 краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Кіпра, Кітая, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі і, вядома, Беларусі.
Як вядома, у ліпені бягучага года Міністэрствам культуры краіны быў абвешчаны конкурс на лепшы праект скульптурнага бюста народнага паэта Беларусі Максіма Танка для горада Мядзела.