Да адной з падзей года ў культурным жыцці краіны — вернісажу “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” — засталося акурат 20 дзён. Гэтага дня мы чакалі шмат гадоў. І — дачакаліся.
Калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім, што робіць. У кожным творцы ёсць нешта ад Леанарда, які быў мастаком, навукоўцам, інжынерам, музыкантам ды яшчэ словам валодаў. Мабыць, сама прырода творчасці правакуе апантаную асобу выйсці за межы спазнанага і звыклага, паспрабаваць сябе ў іншай сферы, у іншай справе. Нас не здзіўляе, калі мастак піша кнігу, як і тое, што пісьменнік калі-нікалі малюе.
Мінуўшчына глыбоцкай зямлі непарыўна звязана з гісторыяй рассялення крывічоў, а таксама са спадчынай Полацкага Княства. З 60 помнікаў даўніны Глыбоцкага раёна, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, палова — аб’екты археалогіі: гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы, знаходкі ў якіх сталіся шмат у чым знакавымі для айчыннай навукі.
Сёння цяжка ўявіць, што адзін горад можа належаць да розных раёнаў і нават абласцей. Але менавіта такі лёс у свой час напаткаў Глыбокае, якое ўпершыню згадваецца ў 1414 годзе. У Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ў 1514-м адзначаецца, што паўднёва-заходняя частка горада належыла Зяновічам і ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства.