Усё пра “Zabor”
Тыя, хто шануе выяўленчае мастацтва, але лянуецца наведваць музеі, 24 ліпеня атрымаюць падарунак. У гэты дзень на агароджы парку Чалюскінцаў будуць развешаны 40 буйнафарматных рэпрадукцый твораў сучасных айчынных мастакоў. Паводле задумы арганізатараў, дадзеная выстаўка мае распавесці гараджанам пра Беларусь і яе жыхароў, прадставіць маментальна-ментальны зрэз стану нашай рэчаіснасці. А мае акцыя назву арт-праект “Zabor”.