Мая камандзіроўка… праз год, або Тэндэнцыі — да эксклюзіўнасці
Сёлетні фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” па ліку дваццаць трэці, а ў статусе міжнароднага — пятнаццаты. Стартаваў ён у 1989 годзе ў Віцебску. Некаторы час фестываль “кватараваў” у Магілёве, а потым пераехаў у Паставы — гэта стала для яго другім (і сапраўдным!) нараджэннем. Справа ў тым, што жыхары вялікіх гарадоў, як мне мяркуецца, — носьбіты культуры, у значнай ступені касмапалітычнай і ўніфікаванай, а ў мястэчках ды малых гарадах, такіх, як Паставы, людзі бліжэй да зямлі, а значыць — і да народжанага гэтай зямлёй мастацтва. Карацей кажучы, фэсту ў Паставах утульна.
23 гады — дастатковы час, каб сфаміравалася рэжысура фестывалю. Але змяняецца склад удзельнікаў, адпаведна — рэпертуар, і, што надзвычай прыемна, павялічваецца колькасць гледачоў. Цяпер жа ўсё больш гасцей прыязджае ў Паставы з іншых рэгіёнаў спецыяльна на фестываль. А паглядзець гэтым разам, як і заўсёды, было на што. У фестывалі прымалі ўдзел вядучыя аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў і сталіцы Беларусі, самадзейныя артысты з замежжа: з Украіны, Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Эcтоніі.
Далей