8 мая Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы ў Авальнай зале Дома Урада адзначыў, што сутнасць Паслання заключаецца ў яго тактыцы. “Гэта тактычныя пытанні са спробай зазірнуць у будучыню”, — падкрэсліў беларускі Лідар.

Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Міхаіл Кажура паведамляе “К”, што 18 — 19 мая ў Санкт-Пецярбургу пройдуць Дні беларускай культуры. Мяркуецца, што нашу дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Павел Латушка.
На трэцім пасяджэнні восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання разглядаўся шэраг законапраектаў, якія закранаюць сферу культуры нашай краіны.
“Музы Нясвіжа” збяруцца на аднайменнае свята мастацтваў 17 — 19 мая. Адной з адметнасцей гэтага форуму, які праводзіцца ў дваццаць сёмы раз, стане тое, што сёлета ён адбудзецца ў рамках дзвюх буйных грамадска-культурных акцый: “Беларусь у маім сэрцы” і “Нясвіж — Культурная сталіца Беларусі-2012”.
10 мая ў сталіцы Вялікабрытаніі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў пастаноўку Мікалая Пінігіна “Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл”. Гэта першыя гастролі купалаўцаў на Туманным Альбіёне.
Сёння гурт “Litesound” выпраўляецца ў Баку, дзе пройдуць два паўфіналы і фінал “Еўрабачання”. 24 мая ўключаць тэлевізар дарэмна: паўфіналы не трансліруюцца. Затое праз дзень можна будзе далучыцца да гэтага сусветна вядомага шоу і прагаласаваць за ўлюбёнцаў, акрамя, зразумела, прадстаўніка сваёй краіны.