“Чэмпіён эпохі гусінага пяра”, адзін з нямногіх пісьменнікаў, унесеных у “Кнігу рэкордаў Гінеса”, — усе гэтыя дасягненні належаць Юзафу Ігнацыю Крашэўскаму, 200-годдзе з дня нараджэння якога сёлета шырока адзначаецца ў Беларусі (родавы маёнтак яго знаходзіцца на Пружаншчыне) і Польшчы, дзе нарадзіўся славуты творца.
“Сталовыя прыборы, шчыпцы для цукру, чаркі, кафейнік, лыжкі, відэльцы, нажы, напаўняльнік для манет, гадзіннік, нават жаночая сумачка з серабра… “ — гэта далёка не поўны пералік прадметаў, якія сёння ўпрыгожваюць экспазіцыю ў Нясвіжскай ратушы. Як паведаміла карэспандэнту “К” загадчык сектара па навукова-экспазіцыйнай працы ўстановы Алена Шкраба, больш за сотню сярэбраных прадметаў сталі часткай экспазіцыі славутага музея.